Калантаі́. Сустракаецца таксама варыянт Каланта́і (, ) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Субацкага сельсавета.

Назва Сярод ваўкавыскага баярства ў Перапісе войска ВКЛ 1528 г. - "Семенъ Колонътаи", сярод наваградскага баярства - "Иванъ Колонтаевичъ"Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. С. 65, 96..

Гісторыя Вядома з XVI ст. У 1796 г. належала Зігмунту Грабоўскаму, былому крайчаму ВКЛ. У 1914 г. сяло, 70 двароў, 404 жыхары.

Насельніцтва На 01.01.2004 г. 35 двароў, 48 жыхароў.

Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў, 2 магілы ахвяр нацызму. Царква.

Спасылкі

Катэгорыя:Субацкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна