Ко́сцевічы (, ) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Гнезнаўскага сельсавета.

Гісторыя Вядома з XVII ст. У 1796 г. адна частка яе належала Францішку Рамэру, а другая — плябаніі Гнезнаўскага касцёла. У 1836 г. прыватная вёска, 14 двароў, 49 жыхароў. 07.02.1912 г. адбыліся хваляванні сялян. Загінулі П.Ю.Сендлер, В.А.Антончык, І.В.Радзівон, Я.Я.Піваварчык, В.М.Дзергавец. У 1914 г. 34 двары, 221 жыхар.

Насельніцтва На 01.01.2004 г. 30 двароў, 50 жыхароў. На 01.01.2007 г. 49 жыхароў.

Спасылкі

Катэгорыя:Гнезнаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна