Нізя́ны (, ) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ізабелінскага сельсавета.

Назва Тут сама фіксавалася ваўкавыскае прозвішча Нізоўскіhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM1-JSHD-1?i=63&cat=2323279. Паблізу (Жыровіцы) у 18 ст. засведчанае Нізовічhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:33S7-9RSV-F29?i=8&cc=1910265&cat=1447038. Было літоўскае троцкае Нізевічhttps://familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM1-KZJY?mode=g&i=268&cat=2317996.

Гісторыя Вядорма з 1615 г., 22 сям'і, 14 валок зямлі. У 1796 г. належала Яну Вальтрату, пражывалі 28 прыгонных сялян. У 1836 г. прыватная вёска, 15 двароў, 60 жыхароў. У 1914 г. 14 двароў, 64 жыхары. Са жніўня 1941 г. па красавік 1942 г. дзейнічала падпольная камсамольская арганізацыя. У 1940—1954 гадах цэнтр Нізянскага сельсавета Поразаўскага раёна. Да 16 сакавіка 1987 года ўваходзіла ў склад Падароскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)..

Насельніцтва На 01.01.2004 г. 47 двароў, 132 жыхары. На 01.01.2007 г. 127 жыхароў.

Інфраструктура Ёсць крама.

Памятныя мясціны У цэнтры вёскі — помнік воінам-зямлякам і падпольшчыкам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Ушаноўвае памяць загінуўшых: 28 воінаў-землякоў, 14 камсамольцаў-падпольшчыкаў, 10 мірных жыхароў. У 1965 г. усталяваны помнік — скульптура воіна і стэлы з імёнамі тых, хто загінуў, у 1989 г. рэканструяваны.

Спасылкі

Катэгорыя:Ізабелінскі сельсавет (Ваўкавыскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна