Грыбаўцы́. Сустракаецца таксама варыянт Гры́баўцы (, ) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Вярэйкаўскага сельсавета.
Гісторыя Да 28 ліпеня 1967 года вёска ўваходзіла ў склад Воўпаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 24 (1182)., да 18 кастрычніка 2013 года — у склад Рэплеўскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 261 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Волковысского района Гродненской области .
Насельніцтва На 01.01.2004 г. 43 двары, 88 жыхароў. На 01.01.2007 г. 59 жыхароў. Плошча 18,00 га, працягласць межаў — 3 573 метраў.
Інфраструктура Крама, ФАП.
Памятныя мясціны Помнік землякам у цэнтры вёскі. На ўшанаванне памяці 24 аднавяскоўцаў, загінуўшым на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у 1969 г. усталяваны абеліск.
Спасылкі
Катэгорыя:Вярэйкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна