Бо́блава (, ) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Роскага сельсавета.
Гісторыя Вядома з 1569 г. у складзе маёнтка Рось. У 1796 г. належала Яну Патоцкаму, існаваў фальварак Боблава. У 1836 г. прыватная вёска, 23 двары, 176 жыхароў. У 1940—1954 гадах цэнтр Боблаўскага сельсавета, у 1954—1961 гадах у складзе Дзятлавіцкага сельсавета, з 2 снежня 1961 года ў складзе Воўпаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961)..
Насельніцтва На 01.01.2004 г. 38 двароў, 74 жыхары.
Спасылкі
Катэгорыя:Роскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна