Джозеф Конрад (; , 3 снежня 1857, Бярдзічаў, Кіеўская губерня, Расійская імперыя — , , Англія) — брытанскі пісьменнік і публіцыст польскага паходжання, які стаў брытанскім грамадзянінам у 1886 годзе.
Творчасць
Джозеф Конрад лічыцца адным з найбуйнейшых англамоўных навелістаўMorton Dauwen Zabel, «Conrad, Joseph», Encyclopedia Americana, 1986 ed., vol. 7, p. 606., хоць ён не размаўляў вольна на англійскай мове да свайго дваццацігоддзя. У будучым гаварыў з заўважным польскім акцэнтам. Пісаў аповесці і навелы, дзеянне большасці з якіх адбываецца на моры альбо ў далёкіх портах, што адлюстроўвае выпрабаванне чалавечага духу патрэбамі абавязку і гонару.
Конрад быў майстрам празаічнай стылістыкі, прыўнёс выразна неанглійскую трагічную адчувальнасць у англійскую літаратуру«Poland.» Encyclopædia Britannica. 2009. Encyclopædia Britannica Online. 05 August 2009. Хаця некалькі яго твораў маюць у сабе адценне рамантызму, яго разглядаюць як папярэдніка літаратуры мадэрнізму. Яго апавядальны стыль і персанажы-антаганісты паўплывалі на шматлікіх аўтараў.
Бібліяграфія ГодТыпБеларуская назваАрыгінальная назва1895раманКапрыз Олмэйра Almayer’s Folly 1896раманВыгнаннікAn Outcast of the Islands1897раманНегр з «Нарцысу»The Nigger of the «Narcissus»1897апавяданнеАванпост прагрэсуAn Outpost of Progress1898аповесцьЮнацтваYouth: a Narrative1899аповесцьHeart of Darkness1900раманLord Jim1901аповесцьЭмі ФостэрAmy Foster1902аповесцьКанец рабстваThe End of the Tether1902аповесцьТайфунTyphoon1903аповесцьФалькFalk1903раманРамантычныя прыгоды Джона КемпаRomance1904раманНастромаNostromo1906раманТайны агентThe Secret Agent1908аповесцьДуэльThe Duel: A Military Story1911аповесцьКамісіянер ДжэкабусA Smile of Fortune1911раманНа погляд ЗахадуUnder Western Eyes1912раманВыпадакChance1912аповесцьФрэя Сямі ВыспаўFreya of the Seven Isles1915раманПерамогаVictory1917аповесцьЦенявая рысаThe Shadow-Line1919раманНа водмеляхThe Rescue: A Romance of the Shallows
Спасылкі
Аванпост прагрэсу
Катэгорыя:Пісьменнікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Аўтары прыгодніцкай літаратуры Катэгорыя:Члены ПЭН-клуба Катэгорыя:Пісьменнікі-марыністы