Іяр () — другі месяц яўрэйскага календара, ад зыходу з Егіпту і восьмы, калі лічыць ад Стварэння свету з Тышрэя.
На гэты месяц выпадаюць: 4 - Дзень памяці загінулых у войнах Ізраіля і ў тэрактах 5 - Дзень незалежнасці - 5 іяра 5708 года (14 мая 1948) была створана Дзяржава Ізраіль. 18 - Лаг ба-Омер (33-ы дзень Омер) - дзень смерці рабі Шымона бар Іохая, аўтара Кнігі Загар і дзень, калі больш не паміралі вучні рабі Аківа. 28 - Дзень Іерусаліма - дзень вызвалення Старога горада Іерусаліма падчас Шасцідзённай вайны 1967 года.
Катэгорыя:Месяцы яўрэйскага календара