Апостраф — надрадковы значок у выглядзе коскі. Указвае на пропуск галосных пры скарачэнні слоў ( замест do not), аддзяляе артыклі і часціцы ў іншамоўных словах (). У беларускую графіку ўведзены ў 1920-я гг.

Правілы напісання апострафа ў беларускай мове Апостраф пішацца пры асобным вымаўленні зычных з наступным галосным: пасля прыставак, якія заканчваюцца на зычную, перад е, ё, ю, я і націскным і: ад’езд, аб’ём, аб’я́ва, аб’ядна́цца, пад’ё́мны, раз’ю́шыцца, між’я́русны, аб’і́нець, уз’ядна́нне, ад’юта́нт, ін’е́кцыя, кан’юнкту́ра; у сярэдзіне слова пасля губных б, в, м, п, ф, заднеязычных г, к, х, зубных д, т і дрыжачага р перад літарамі е, ё, і, ю, я: б’ецца, вераб’і, В’етнам, інтэрв’ю, сям’я, Дзям’ян, Камп’ен, куп’ё, куп’істы, п’юць, саф’ян, Пракоф’еў, Пракоф’евіч, Мантэг’ю, Лук’ян, Х’юстан, Аж’е, Ч’япа, Буш’е, Д’еп, бар’ер, надвор’е, Грыгор’еў, Юр’еў, Мар’іна Горка; у складаных словах з першай часткай двух-, трох-, чатырох-, шмат- перад літарамі е, ё, ю, я: двух’ярусны, трох’ярусны, шмат’ядзерны, шмат’ёмісты.

Апостраф не пішацца: пасля ў (у нескладовага) перад літарамі е, ё, і, ю, я: абаўецца, саўюць, салаўі.

Гл.таксама Залаты апостраф

Літаратура

Апостраф Апостраф Апостраф