Старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта — вышэйшая службовая асоба Магілёўскай вобласці. Узначальвае вышэйшы выканаўчы орган дзяржаўнай улады вобласці — выканаўчы камітэт.
Абавязкі Кіраўніцтва дзейнасцю аблвыканкама, грамадзянскай абаронай вобласці.
Узаемадзеянне з Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, абласным Саветам дэпутатаў.
Каардынацыя дзейнасці гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў і мясцовых адміністрацый у гарадах вобласці.
Старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта
БССР 1938—1941 — Іван Федасеевіч Церахаў 1943—1948 — Іосіф Мітрафанавіч Кардовіч 1948 — красавік 1949 — Давід Андрэевіч Лукашэвіч красавік 1949 — кастрычнік 1959 — Якім Аляксандравіч Жылянін кастрычнік 1959 — студзень 1962 — Пётр Адамавіч Лявіцкі студзень 1962 — студзень 1963 — Глеб Аляксандравіч Крывулін студзень 1963 — снежань 1964 — Глеб Аляксандравіч Крывулін (старшыня сельскага аблвыканкама) студзень 1963 — снежань 1964 — Міхаіл Фёдаравіч Заваротны (старшыня прамысловага аблвыканкама) снежань 1964 — люты 1974 — Васіль Канстанцінавіч Луцкін люты — 7 жніўня 1984 — Віталь Віктаравіч Прышчэпчык 7 жніўня 1974 — 21 студзеня 1985 — Анатоль Васілевіч Маслакоў 21 студзеня 1985 — чэрвень 1987 — Аляксей Аляксандравіч Яновіч ліпень 1987—1989 — Аляксандр Трафімавіч Кічкайла 1989—1994 — Мікалай Фёдаравіч Грынёў
Рэспубліка Беларусь 1989 — лістапад 1994 — Мікалай Фёдаравіч Грынёў 28 лістапада 1994 — 11 сакавіка 1999 — Аляксандр Мікалаевіч Кулічкоў 12 сакавіка 1999 — 17 кастрычніка 2000 — Міхаіл Уладзіміравіч Дражын 14 лістапада 2000 — 31 кастрычніка 2008 — Барыс Васільевіч Батура 29 снежня 2008 — 22 снежня 2014 — Пётр Міхайлавіч Руднік 27 снежня 2014 — 26 сакавіка 2019 — Уладзімір Віктаравіч Даманеўскі 1 красавіка 2019 — 13 снежня 2021 — Леанід Канстанцінавіч Заяц 13 снежня 2021 — наш час — Анатоль Міхайлавіч Ісачэнка
Спасылкі Старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя:Магілёўская вобласць