Мікалай Вольскі (1583 ці 1584 — ) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Маршалак земскі ваўкавыскі (1605—1615), кашталян віцебскі (з 1615).
Сын падстолія літоўскага Крыштафа, ажаніўся з Барбарай, дачкой берасцейскага кашталяна Рыгора Войны. Меў сына Казіміра.
Валодаў маёнткам Крамяніца ў Ваўкавыскім павеце, дзе заснаваў касцёл. Быў пахаваны разам з жонкай у гэтым касцёле, там захавалася пліта з надпісам: «ILL.D. Nicolaus Wolski haeres Krzemienicensis castella[nus] Witebsscen[sis] OBIIT Anno D. MDCXXI. MAI DIE 3 AETATIS SUAE 37» — «Найяснейшы Пан Мікалай Вольскі, дзедзіч Крамяніцы, кашталян віцебскі, памёр года Божага 1621 дня 3 мая ва ўзросце 37 гадоў».
Літаратура Шаланда А. Сапраўдны гербоўнік шляхты Ваўкавыскага павета ў другой палове XVI—XVIII ст. // Герольд Litherland № 18, Горадня-Менск, 2011. С.138
Мікалай Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны віцебскія Катэгорыя:Маршалкі земскія ваўкавыскія