Ларыса Пятроўна Бокун (пры нараджэнні Болдырава) (нар. , г. Новасібірск — , г. Мінск) — беларускі савецкі трэнер па фехтаванні. Майстар спорту СССР (1948), заслужаны трэнер БССР (1961), заслужаны трэнер СССР (1967), заслужаны дзеяч фізічнай культуры БССР (1971).
Біяграфія Скончыла ў Маскве ў 1947 годзе. У 1947 выкладчык Беларускага інстытута фізічнай культуры, з 1949 трэнер па фехтаванні ў спартыўных арганізацыях Мінска, з 1975 трэнер Рэспубліканскай школы вышэйшага спартыўнага майстэрства.
Трэнер зборнай СССР на АГ 1968, 1972, 1976, 1980Бокун Лариса Петровна//Штейнбах В.Л. Большая олимпийская энциклопедия: В 2 т. — М.: Олимпия Пресс, 2006. Т. 1.. Сярод выхаванцаў неаднаразовыя чэмпіёнкі Алімпійскіх гульняў і свету Алена Бялова, Таццяна Самусенка, чэмпіёнка свету Бокун Лариса Петровна//Фехтование / сост. серии В.Л. Штейнбах. — М.: Олимпия Пресс, 2005. — 152 с.: ил. (Краткая энциклопедия спорта)..
Спасылкі Ветераны войны, труда и спорта НАК Беларусі выказвае шчырыя спачуванні родным Ларысы Бокун
Катэгорыя:Майстры спорту СССР Катэгорыя:Заслужаныя трэнеры БССР Катэгорыя:Заслужаныя трэнеры СССР Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы фізічнай культуры БССР Катэгорыя:Трэнеры Беларусі Катэгорыя:Фехтавальшчыкі