Віцэ-прэзідэнт ЗША () — другая па важнасці службовая асоба ў сістэме выканаўчай галіны федэральнага ўрада ЗША. Асноўная канстытуцыйная функцыя віцэ-прэзідэнта заключаецца ў тым, што ён змяняе прэзідэнта ЗША ў выпадку яго скону, адстаўкі або адхілення ад пасады. З прычыны таго, што віцэ-прэзідэнт ЗША таксама фармальна ўзначальвае Сенат ЗША, верхнюю палату Кангрэса, пытанне пра тое, да якой галіны ўлады адносіцца гэта пасада — да выканаўчай або заканадаўчай — дыскусійнае.
Дзеючым віцэ-прэзідэнтам ЗША з’яўляецца Джэймс Дэвід Вэнс, які ўступіў на пасаду 20 студзеня 2025 года.
Функцыі Фармальна ўзначальвае Сенат ЗША, дзе мае толькі права вырашальнага голасу пры падзеле галасоў напалову; фактычна яго главой з’яўляецца старшыня Сената (pro tempore). Паводле Дванаццатай папраўкі, з’яўляецца старшынёй у Сенаце, калі той збіраецца для падліку галасоў калегіі выбаршчыкаў. Па жаданні прэзідэнта мае шэраг іншых грамадскіх абавязкаў, якія ажыццяўляе толькі ад імя і па даручэнні главы дзяржавы.
Спасылкі