Зна́менка. Сустракаецца таксама варыянт Ду́рычы, мн. (, , да 30 ліпеня 1964 года Ду́рычы) — аграгарадок у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Цэнтр Знаменскага сельсавета. Размешчана за 26 км на поўдзень ад Брэста, 8 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца, на аўтадарозе Брэст—Тамашоўка, на ўсходзе — р. Серадовая рэчка, меліярацыйныя каналы.

У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Птушкафабрыка Медна» (цэнтр — в. Медна).

Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядома з 15 стагоддзя ў Берасцейскім павеце Троцкага ваяводства ВКЛ. Пад 1492 г. 3 жыхары в. Дурычы былі перададзены Р. С. Осцікавічу.

У 19 ст. фальварак і вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні, у складзе маёнтка Медна. Паводле інвентару 1846 года ўладанне графіні Е. Красінскай. У 1860 годзе ў Мяднянскай воласці. Дзейнічала царкоўна-прыходская школа. У 1866 годзе школа, карчма. У 1890 годзе вёска — цэнтр Дурыцкага сельскагаспадарчага таварыства, у якое ўваходзілі вёскі Белагоры, Мельнікі і Дурычы, мелі 713,3 дзес. зямлі.

У 1905 годзе вёска (327 жыхароў) і фальварак (14 жыхароў) у Мяднянскай воласці. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Мяднянскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы знішчылі 9 двароў, загубілі 30 жыхароў.

16 ліпеня 1954 года перададзена з Меднаўскага сельсавета ў склад Страдзецкага сельсавета, дзе стала яго цэнтрам, Страдзецкі сельсавет перайменаваны ў ДурыцкіУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с..

30 ліпеня 1964 года вёска Дурычы перайменавана ў ЗнаменкуУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063)..

З 20 снежня 1974 года цэнтр Знаменскага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 снежня 1974 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 7 (1453)..

Насельніцтва 50 двароў, 242 жыхары (1846) 282 жыхары (1860) 33 двары, 331 жыхар (1866) 112 двароў, 455 жыхароў (30.9.1921) 184 двары, 436 жыхароў (1940) 601 жыхар (1959) 1073 жыхары (1970) 1371 жыхар, 527 двароў (1997) 541 гаспадарка, 1353 жыхары (2005)

Інфраструктура Кааператыў «Колас» Сярэдняя школа Дом культуры Бібліятэка Аддзяленне сувязі Амбулаторыя

Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў (1944) — Каля вёскі помнік на месцы бою пагранічнікаў з гітлераўцамі 22.6.1941.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Знаменскі сельсавет (Брэсцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна

Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі