Фёдар Фёдаравіч Зільберт (, , Эстонія — ) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Біяграфія Скончыў вучылішча прыгожых мастацтваў (горад Ліепая) (1934), вучыўся на архітэктурным факультэце Латвійскага ўніверсітэта (1936—1939). На Беларусі з 1946 года. Адзін з арганізатараў эксперыментальнай керамічнай лабараторыі ў Мінску (1959) і вытворчасці керамікі ў Барысаве (1963). Выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (1965—1971).

Творчасць Скульптурная кампазіцыя «Ураджай» (1947) «Гусляр», «Памром, але крэпасць не пакінем!» (абедзве 1956) партрэт А. Цітовіча (1948) партрэт А. Міцкевіча (1955) барэльефы М. Сеўрука (1978), Я. Коласа (1981), «Сустрэча паэтаў Я. Райніса і Я. Купалы» (1982) падлогавыя вазы «Зубр» (1977), «Папараць» (1979) дэкаратыўныя пласты «Нацюрморт» (1977), «Макі» (1978), «Восень у садзе» (1979)

Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Латвійскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў