Псіхадэлічны рок () — музычны жанр, які ўзнік у сярэдзіне 1960-х гадоў у Заходняй Еўропе і Каліфорніі (Сан-Францыска і Лос-Анджэлесе). Псіхадэлічны рок, або «псіхадэлія», звязаны з паняццямі «псіхадэлія» і «псіхадэлікі» (галюцынагены). Псіхадэлічны рок таксама цесна звязаны з субкультурай хіпі і ўсходняй (індыйскай) філасофіяй. Псіхадэлічны рок — складаная, экспрэсіўная музыка, якая моцна ўздзейнічае на слухача. Першапачаткова звязаны непасрэдна з ужываннем псіхадэлікаў як слухачамі, так і музыкамі, псіхадэлічны рок, з часам, стаў імітаваць дзеянне галюцынагенаў. Для гэтага выкарыстоўваецца шырокі арсенал сродкаў музычнай выразнасці і спецыяльныя эфекты пры выкананні музыкі.

У артыкуле «Псіхадэлія: новае моднае слова і што яно азначае», які з’явіўся ў кастрычніку 1966 у газеце «Melody Maker», гітарыст гурта «Hollies» Грэм Нэш, які наведваў раней псіхадэлічныя сесіі ў ЗША, пісаў: «Яны імкнуцца ўзнавіць ЛСД-сесію без выкарыстання наркотыкаў… гэта спроба раскрыць свядомасць. Яны спрабуюць дамагчыся таго ж самага, але з дапамогай спалучэння музыкі і светлавых эфектаў». Характэрнай рысай псіхадэлічнага рока сталі працяглыя сольныя партыі вядучых інструментаў. Жывыя выступы гуртоў у гэтым жанры звычайна суправаджаюцца яркім візуальным шоу з выкарыстаннем святла, дыму, відэа-інсталяцый і іншых эфектаў.

Значныя гурты

Англійская псіхадэлія Познія «The Beatles» (перыяд 66—68) «Pink Floyd» «Syd Barrett» «Cream» «Donovan» «Pink Fairies» «The Pretty Things» «The Yardbirds» «Jimi Hendrix Experience» «Ozric Tentacles» з 1984 г. «The Moody Blues» «Hawkwind»

Амерыканская псіхадэлія Гурты — прадстаўнікі каліфарнійскага гучання. «The Doors» «Grateful Dead» «Jefferson Airplane» «Love» «Blue Cheer» «The Byrds» «Country Joe and the Fish» «Iron Butterfly» «13th Floor Elevators» «Steppenwolf» «The Mothers of Invention»

Гурты з другіх штатаў. «The Velvet Underground» «Vanilla Fudge»

Краўт-рок Краўт-рок — асобны кірунак псіхадэлічнай музыкі, які ўзнік у Германіі «Amon Düül» «Ash Ra Tempel» «Damo Suzuki» «Guru Guru» «Neu» «Kraftwerk»

Руская псыхадэлія «» «» «Хімера»

Неапсіхадэлія Тэрмін «неапсіхадэлія» ўжываецца ў адносінах да творчасці музыкантаў пост-псіхадэлічнай эры, якія карысталіся ў сваёй творчасці напрацоўкамі класікаў псіхадэлічнага года. Лічыцца, што пачатак адраджэнню псіхадэлік-рока паклалі такія пост-панк-калектывы, як «Echo And The Bunnymen» і «Teardrop Explodes»; шмат у чым натхняліся гучаннем псіхадэлічных груп 60-х прадстаўнікі т. н. «андэграўнду Пэйслі», пазней «асучасненае» псіхадэлічнае гучанне легла ў аснову Дрым-поп і Madchester-саўнду

«Echo and the Bunnymen» «The Teardrop Explodes» «The Legendary Pink Dots» «The Flaming Lips» «Spacemen 3» «Stereolab» «The Oscillation» «The Verve»The Verve на Allmusic.com «» «Foster the People» «Kasabian» «MGMT» «The Warlocks» «My Morning Jacket»

Катэгорыя:Музычныя жанры Катэгорыя:Жанры рок-музыкі Катэгорыя:Псіхадэлічны рок