Шаміль Іршатавіч Бекцінееў (, ) — беларускі гісторык, археолаг, нумізмат. Кандыдат гістарычных навук (1990).

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і служачых. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1977). У 1989 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Торговые связи городов и денежное обращение на территории Белорусского Подвинья в X—XV вв. (по археологическим, нумизматическим и письменным данным)» (Навуковы кіраўнік — Г. В. Штыхаў).

У 1970—1980 гадах працаваў мастаком-рэстаўратарам. У 1980—1989 гадах — малодшы навуковы супрацоўнік, у 1989—1994 — навуковы супрацоўнік аддзела спецыяльных гістарычных дысцыплін, з 1994 года — старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Навуковыя інтарэсы Нумізматыка, гісторыя грашовага абарачэння і метралогію на тэрыторыі сучаснай Беларусі з X ст. да Люблінскай уніі (1569), гісторыя напалеонаўскіх войнаў (1796—1815), палкавыя гісторыі фарміраванняў расійскай арміі з беларускімі найменнямі з 1772 да 1 сакавіка 1918 года, гісторыю татараў і казацтва Расійскай імперыі.

Прапанаваў гіпотэзу паходжання грашовай сістэмы ВКЛ канца XIV — сярэдзіны XV ст. з рэгіянальнай грашова-вагавай сістэмы Полацка-Віцебскага Падзвіння 2-й паловы XIII — канца XIV ст. Складальнік каталогу гірак-разнаваг, знойдзеных на тэрыторыі сучаснай Беларусі, паказаў іх ролю ў вывучэнні грашовага абарачэння. Даследуе перыяд абарачэння пражскага гроша ў ВКЛ.

Працы Периодизация Полоцко-Витебской денежно-весовой системы: (2-ая половина XIII—XIV в.) // Numizmatika, 2000, [t.] 1. P. 37-46; Нумизматические опусы графов Тышкевичей // Гістарычна-археалагічны зборнік. — Мінск, 2006. — Вып. 22. — С. 20−21; Период пражского гроша [Текст] // Наука и инновации. — 2009. — N 6. — С. 17-19.

Літаратура Историки Беларуси в начале XXI столетия: биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. ― Мн., 2007. Памяць: Гістар.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. 2. — Мн., 2003.

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Археолагі Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук Катэгорыя:Калекцыянеры Беларусі