Антон Антонавіч Згіро́ўскі (, Мінск — ) — беларускі савецкі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1935).
Біяграфія У 1921 годзе паступіў у Трупу У. Галубка (пазней БДТ-3), напачатку быў дапаможным рабочым. У час вандраванняў тэатра ўдзельнічаў у канцэртах, спяваў у хоры. З 1926 года акцёр.
Арыштаваны і расстраляны ў 1937 годзе. Рэабілітаваны ў 1957 годзе.
Творчасць Найбольш значныя ролі: памешчык («Пінская мадонна» У. Галубка), Вася Балабан («Гісторыя пяці хвастоў» Л. Левіна), Лундышаў «Гадзіншчык і курыца» І. Качаргі), Кадлуб-Дабравольскі («Сяржант Дроб» Э. Самуйлёнка), Юсаў («Даходнае месца» А. Астроўскага).
Літаратура
Катэгорыя:Акцёры СССР Катэгорыя:Акцёры Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Пасмяротна рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Постаці Беларускага трэцяга дзяржаўнага тэатра