Вольха шэраяНазва Вольха шэрая згодна з або Вольха белаяВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927, АлешынаГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927, АлешаДобровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914, Вольха баравая (Alnus incana) — лістападнае дрэва, від роду сямейства .

Назва

Лацінская відавая назва азначае «сіваватая».

Батанічнае апісанне

Дрэва вышынёй да 20 м або куст з вузка-яйкападобнай кронай і ствалом дыяметрам да 50 см. Ствол шараватага колеру рэдка прамы і цыліндрычны, часта з падоўжнымі западзінамі і гарбамі. Адна з найбольш хуткарослых парод. Да 10-15 гадоў расце хутка, пасля чаго прырост запавольваецца. дажывае да (40 — 50) 50 — 60, зрэдку да 100 лет.

Каранёвая сістэма павярхоўная, размяшчаецца ў асноўным у верхнім глебавым пласце (10—20 см). На каранях утрымліваюцца клубяньковыя нарасты, якія змяшчаюць мікраарганізмы, здольныя засвойваць азот з паветра. Утворае шматлікія каранёвыя атожылкі і пнёвы параснік.

Кара светла-шэрая, заўсёды гладкая і не ўтварае вонкавага каркаватага пласту. Парасткі спачатку зеленаватыя, пазней бурыя або чарнавата-шэрыя, не клейкія, але пакрытыя шэрым пушком або лямцам і светлымі чачавічкамі.

Пупышкі сцябліністыя, яйкападобныя або яйкападобна-шарападобныя, на вяршыні злёгку прытупленыя, пухнатыя. Лісце размешчана ў тры рады, чарговае, авальнае, авальна-ланцэтнае або яйкападобна-круглявае, радзей эліптычнае, даўжынёй 4(4,5)—10 см, шырынёй 3,5—7 см, вострае або востраканцовае, радзей прытупленае, з круглявым або слаба сэрцападобным аснаваннем, востра-двойчата-пільчатае, маладое густа-пухнатае, не ліпкае, дарослае зверху амаль голае, знізу шэра-зялёнае, без бародак ў кутах нерваў, на мякка валасістых або лямцавых хвосціках даўжынёй 1—2(3) см. Увосень не жаўцее.

Тычынкавыя каташкі вяршынныя, сабраны па 3-5 разам, сядзячыя або на кароткіх пухнатых ножках, утрымліваюць пры кожнай лусцы па тры кветкі з чатырма тычынкамі з раздвоенымі пылавікамі. Песцікавыя шышачкі сабраны па 8-10 пучкамі на агульным кветканосе, то пад мужчынскімі кветкамі, то на вяршынях галін, эліптычныя, чорна-бурыя, даўжынёй каля 1,5 см, дыяметрам 7-8 см, утрымліваюць пры кожнай лусцы па дзве кветкі; песцік з двума ніткападобнымі пурпуровымі лычыкамі, якія выступаюць з-за лусак. Цвіценне ў сакавіку-красавіку, задоўга да з’яўлення лісця.

Плады — зваротна-яйкападобныя арэшкі з вузкімі, перапончатымі крыламі, 10 мм даўжынёй і 7 — 8 мм шырынёй, паспяваюць у шышачках. Паспяваюць восенню. У 1 кг 1 430 000 арэшкаў; вага 1000 арэшкаў — 0,5—0,9 г.

Плоданашэнне штогод, багатае. Насенныя асобнікі пачынаюць пладаносіць з 8-10 гадоў; парасткавыя з 5-7 гадоў.

Распаўсюджанне У прыродзе арэал віду ахоплівае практычна ўсю тэрыторыю Еўропы, Малую Азію, Закаўказзе, Заходнюю Сібір і Паўночную АмерыкуГл. картку расліны. Паўночная мяжа арэала пачынаецца ў Швецыі, праходзіць праз Кольскі паўвостраў, праз увесь поўнач еўрапейскай часткі Расіі і праз усю Сібір да Камчаткі. Расце ў Сербіі, Паўночнай Італіі і ва Францыі. Больш за ўсё яе на поўначы і паўночным усходзе еўрапейскай часткі Расіі. У Беларусі распаўсюджана ў паўночнай частцы краіны, дзе ўтрае суцэльныя зараснікі і шэраальшаннікі кіслічныя, сніткавыя, папарацевыя, метлюжковыя, чарнічныя ці асаковыя або сустракаецца ў выгляде прымешкаў да бярозавых, яловых, асінавых і хваёвых насаджэнняў.

Расце на раўнінах у лясной і, радзей, лесастэпавай і лесатундравай зоне. Утворае хмызняковыя і дробналясныя зараснікі на забалочаных узлесках, балотах, ля берагоў рэк, на лесасеках, пажарышчах і закінутых раллях. Сустракаецца ўздоўж ручаёў і рэк разам з вербамі і чорнай вольхай. Чыстых насаджэнняў не ўтварае, пытанне аб першаснасці ці другаснасці шэраальшаннікаў па бэльках, ярах і ўскраінах балот застаецца нявырашаным. Дзякуючы багатаму плоданашэнню, лёгкасці распаўсюджвання насення і добрай яго ўсходжасці хутка засяляе высечкі, гары, закінутыя раллі, утвараючы часовыя асацыяцыі, якія паступова змяняюцца першаснымі фітацэноз. Часцей за ўсё шэраальшаннікі ўтвараюцца на месцы яловых і драбналістых лясоў, зваротная змена вольхі елкай адбываецца на працягу 50-60 гадоў. Пасьба жывёлы і высечка лесу ў шэраальшанніках спрыяе больш хуткаму вегетатыўнаму размнажэнню вольхі і больш працягламу існавання яе асацыяцый. На Каўказе падымаецца да 2000 м над узроўнем мора, сустракаючыся адзінкава ці групамі ў сярэднім і верхнім горным паясах, на закінутых ворнай зямлі і лясных палянах.

На Беларусі распаўсюджваецца ў паўночных рэгіёнах (у Беларускім Паазер’і) на месцы зведзеных яловых лясоў, на ўзлесках, у выніку зарастання сельскагаспадарчых зямель. Утварае шэраальховыя лясы.

Экалогія

Шэрая вольха — патрабавальнае да глебаў, светлалюбнае, хуткарослае, зімаўстойлівае дрэва.

Да глебаў меней патрабавальная, чым чорная вольха, хоць на бедных сухіх пясчаных глебах сустракаецца рэдка; забалочванне пераносіць лепш, чым чорная вольха. Аддае перавагу вапнавай, вільготнай глебе і свабоднаму стаянню, хоць часта расце і ў густых пасадках. Сама ўзбагачае глебу азотам. Зімаўстойлівая. Больш ценевынослівая, чым асіна і бяроза павіслая, але аддае перавагу добра асветленым месцапражыванням.

Найбольш распаўсюджанымі тыпамі шэраальшаннікаў з’яўляюцца кіслічныя і сніткавы на свежых дзярнова-падзолістых, моцна- або сярэдня-ападзоленых глебах. Яны ўзнікаюць на месцы ельнікаў кіслічных або шэраальшаннікаў чарнічных. У кіслічных і сніткавых шэраальшанніках адбываецца інтэнсіўнае аднаўленне елі і хуткая змена іх ельнікамі. Па берагах рэк, ручаёў, у ярах, увільготненых паніжэннях на перагнойна-глеевых, суглінкавых і гліністых глебах на невялікіх участках узнікаюць лабазнікавыя і буйнапапарацевыя шэраальшаннікі. Яны ўзнікаюць на месцы іглічных, шырокалісцева-яловых і шырокалісцева-ялова-чорнаальховых лясоў і здольныя да працяглага існавання. На пяшчаных і слаба ўвільготненых глебах шэраальшаннікі ўзнікаюць рэдка і хутка змяняюцца хвояй і елкай. Такія шэраальшаннікі ўзнікаюць на гарах і высечках хвойнікаў бруснічных. Яшчэ радзей узнікаюць асаковыя шэраальшаннікі на пераўвільготненых глебах. Яны недаўгавечныя і маюць прымешак бярозы і вербаў. На небагатых свежых глебах водападзелаў на месцы ельнікаў чарнічных узнікаюць вельмі кароткачасовыя шэраальшаннікі чарнічныя, якія змяняюцца чорнаальшаннікамі кіслічнымі і вейнікавымі. Шэраальшаннікі метлюжковыя ўзнікаюць на месцы закінутых ралляў. Яны няўстойлівыя і змяняюцца ельнікамі.

Хваробы і шкоднікі

Патагенныя грыбы На вольхе шэрай паразітуюць некалькі відаў аскаміцэтаў роду . пашкоджвае жаночыя шышкі, вызывае лісцепадобныя разрастанні іх лускавінак; з’яўленне «ведзьміных мётлаў», плямістасць і зморшчванне лісця.

Значэнне і ўжыванне

Вольха шэрая ў лесамеліярацыйных насаджэннях выкарыстоўваецца на поўначы лесастэпаў для замацавання берагоў рэк, схілаў і яраў. Узбагачае глебу азотам.

Драўніна шчыльная, мяккая, адрозніваецца ад драўніны больш чырвоным колерам, яна мае светла-аранжавую афарбоўку; выкарыстоўваецца для вытворчасці сталярных і такарных вырабаў, а таксама на падводныя пабудовы.

Дровы з вольхі шэрай гараць добра, але вугаль не ўтрымлівае спякоту. Альховыя дровы выкарыстоўваліся рускімі сялянамі для выпальвання сажы з комінаў, асабліва пасля выкарыстання бярозавых дроў. Дровы цэняцца для вытворчасці рысавальнага (чарцёжнага) вугалю і вугалю, які ішоў на выраб пораху. Альховая габлюшка лічыцца лепшай для ўпакоўкі садавіны.

Вольха шэрая вясной дае пчолам шмат пылка, якім пакрытыя маладыя лісточкі і парасткі. Пчаляры рэкамендуюць падкормліваць пчол пылком вольхі яшчэ да яе цвіцення. Для гэтага зразаюць галінкі, кладуць у цёплым памяшканні ў сіта, засцеленая паперай. Як толькі пылавікі адкрыюцца, сіта асцярожна падтрасаюць і пылок высыпаецца на паперу. Яе змешваюць з мёдам і цукарным сіропам і даюць пчолам. Лісце ідзе на корм козам і авечкам. Пупышкі і вярхушкі галін служаць кормам рабчыкам і цецерукам у зімовы перыяд.

У медыцыне

У якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваюць шышкі вольхі шэрай і чорнай (). Лекавае прымяненне маюць таксама лісце () і кара маладых галін вольхі ().

У шышках утрымліваюцца алкалоіды, дубільныя рэчывы, фенолкарбонавыя кіслаты, флаваноіды, тлусты алей, трыцерпеноіды, аліфатычныя спірты, стэроіды. Кара ўтрымлівае трыцерпеноіды, дубільныя рэчывы. Лісце вольхі ўтрымлівае правітамін А (каратын), вітамін С, фенолкарбонавыя кіслоты, дубільныя рэчывы, антоціаны.

Прэпараты кары і шышак вольхі шэрай аказваюць звязальнае, супрацьзапаленчае, кровесуцішальнае дзеянне, а свежае лісце з’яўляецца патагонным сродкам. Прэпараты шышак вольхі прымяняюцца пры лячэнні вострых і хранічных запаленняў тонкіх (энтэракалітах) і тоўстых (калітах) кішак.

У афіцыйнай медыцыне прэпараты з вольхі шэрай прымяняюцца як звязальны і кровесуцішальны сродак, асабліва пры захворваннях страўнікава-кішачнага тракту, вострых і хранічных энтэрытах і калітах (вострых і хранічных запаленнях тонкіх і тоўстых кішак). Адзначана дабратворнае дзеянне адвараў кары, шышак і лісця вольхі пры сустаўным рэўматызме, прастудных захворваннях і паносах у дзяцей.

Адвары кары валодаюць супрацьмікробным дзеяннем і зніжаюць рызыку праявы алергіі, прымяняюцца пры рэўматычным поліартрыце і ў выпадку прастудных захворванняў.

Класіфікацыя

Таксанамія Від Вольха шэрая ўваходзіць у род падсямейства сямейства парадку .

Разнавіднасці У межах віду вылучаюць некалькі разнавіднасцяў:

У філатэліі

Паштовыя маркі з выявай вольхі шэрай выпусцілі ў Беларусі і Украіне.

Літаратура

Спасылкі Ольха серая: фотографии и описание

Катэгорыя:Вольха Катэгорыя:Дрэвы Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Расліны на марках Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1794 годзе