266px|thumb|Міхаіл Мураўёў (1863)

Граф Міхаі́л Мікала́евіч Мураўё́ў (Мураўё́ў-Ві́ленскі, у ліберальных і народніцкіх кругахКомзолова А. А. Политика самодержавия в Северо-Западном крае во второй половине 1850-х — 1870-х годах. М. 2003 званы «Мураўёў-вешальнік» ці «Мураўёў-людаед» С. 257, ; 1 (12) кастрычніка 1796 — ) — расійскі ваенны, дзяржаўны дзеяч, граф, генерал-губернатар Паўночна-Заходняга краю ў часы задушэння нацыянал-вызваленчага паўстання 1863 года пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.

Дзяцінства і маладосць Нарадзіўся ў Маскве ў сям'і марскога афіцэра. Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце, заснаваў Маскоўскае таварыства матэматыкаў, потым, разам з бацькам — вучылішча калонаважатых (штабных афіцэраў) — правобраз будучай Акадэміі генеральнага штаба. Удзельнічаў у Вайне 1812 года, за ўдзел у бітве пад Барадзіно атрымаў ордэн Уладзіміра IV ступені з бантам. У 1813 годзе ўдзельнічае ў «бітве народаў» пад Дрэздэнам. Пасля вяртання на радзіму зацікаўліваецца тайнымі таварыствамі і ўступае ў «Саюз благадзеяння» (1816), дзе, падчас голаду ў Смаленскай губерні, прымае ўдзел у арганізацыі ў рослаўльскім павеце шырокай дапамогі галадаючым.

Пасля радыкалізацыі руху дзекабрыстаў, калі ў Статут «Саюза» быў унесены пункт аб забойстве цара, Мураўёў, нязгодны з гэтым рашэннем, выходзіць з сяброў арганізацыі. За ўдзел у «Саюзе» быў арыштаваны, але цалкам апраўданы.

Губернатарская пасада У 1826 годзе Мураўёў прызначаны віцэ-губернатарам Віцебскай губерні, пазней — у 1828 губернатарам Магілёўскай, затым Гродзенскай губерні. Прымаў удзел у падаўленні паўстання 1830—1831 гадоў.

У 1835 годзе прызначаны губернатарам Курскай губерні, у 1850 — член Дзяржаўнага савета, у 1850—1857 віцэ-прэзідэнт Расійска геаграфічнага таварыства, у 1857—1861 — Міністр дзяржаўных маёмасцей. Прымаў удзел у распрацоўцы праекта вызвалення сялян.

Задушэнне паўстання 1863—64 гадоў thumb|Карыкатура 1898 года на адкрыццё ў Вільні помніка генерал-губернатару М. Мураўёву Падчас паўстання 1863—64 гадоў Мураўёў быў прызначаны генерал-губернатарам Паўночна-Заходняга края з надзвычайнымі паўнамоцтвамі.

На гэтай пасадзе Мураўёў жорстка змагаўся з паўстанцамі. Расейцамі шырока практыкавалася канфіскацыя маёмасці, абкладанне польскай і беларускай шляхты вялікім «ваенным падаткам». Паўстанне было ў хуткім часе падаўленае.

У дадатку да тысяч чалавек, якія загінулі ў бойках, паводле прысудаў трыбуналаў было пакарана смерцю 128 паўстанцаў (у тым ліку нацыянальны герой Беларусі Кастусь Каліноўскі), ад 2500 да 9423 чалавек паводле розных падлікаў было саслана ў СібірПаводле расійскіх звестак — каля 2500; ўэльскі гісторык Норман Дэвіс падае звесткі аб 8000 сасланых — паводле яго меркавання, гэта была найбуйнейша высылка за ўсю гісторыю Расіі. За сваю жорсткасць Мураўёў увайшоў у гісторыю пад мянушкай вешальнік.

Акрамя гэтага, шырока вядомы яго дэвіз у дачыненні да русіфікацыі Беларусі — «Што не дарабіў расійскі штых — даробіць расійская школа».

Пазнейшая кар'ера З 1863 года — генерал ад інфантэрыі. 1 мая 1865 года звольнены з пасады губернатара Паўночна-Заходняга края з атрыманнем тытулу графа і наймення «Віленскі». У красавіку 1866 — старшыня следчай камісіі па справе Каракозава.

Памёр 29 жніўня (10 верасня) 1866 года ў Пецярбургу. У 1898 годзе ў Вільні яму быў усталяваны помнік (зруйнаваны польскімі ўладамі на пачатку 1920-х гадоў). Пахаваны ў Аляксандра-Неўскай Лаўры.

Лёс віленскага помніка У 1898 годзе ў Вільні яму быў усталяваны помнік. Пасля абвяшчэння незалежнасці Польшчы і ўключэння Вільні ў яе склад напачатку 1920-х гадоў польскія ўлады здзейснілі максімальна магчымы здзек — са знесенага помніка Мураўёву ў Вільні пабудавалі грамадскія гарадскія прыбіральні. Мінімум адна з іх была цэлай у 1990-х гадахФ. Аскидов. «За вашу и нашу свободу!» Хроника борьбы за независимость [Польши]. Родина (исторический журнал) № 12 — 1994, стр. 75

Цікавыя факты 16 красавіка 1866 года на абедзе ў Англійскім клубе Мікалай Някрасаў зачытаў оду, прысвечаную Мураўёву. У далейшым за гэта паэт быў моцна раскрытыкаваны калегамі: паэтамі, публіцыстамі. Сітуацыю, якая склалася вакол Някрасава пасля прачытання оды, апісаў Карней Чукоўскі ў творы "Паэт і кат" :

Цвердзяць, што двулічча Някрасава ні ў чым не адбілася з такой відавочнасцю, як менавіта ў гэтай жахлівай одзе. Насамрэч, як мог рэвалюцыйны паэт славіць крывавага душыцеля Польшчы і заахвочваць яго да новых зладзействаў? Чаму чалавек, адно імя якога натхняла змагароў за свабоду, які, здаецца, толькі і рабіў, што паўтараў моладзі: «ідзі ў агонь...», «ідзі і гінь...», «памрэш не дарма: справа трывае, калі пад ёй струменіцца кроў», «кідайся проста ў полымя і гінь», – чаму пасля таго, як моладзь сапраўды кінулася ў полымя, ён аддаў яе Мураўёву? А ён менавіта здрадзіў ёй, бо (як у той час паведамлялі газеты) ён сам пры народзе прасіў Мураўёва ўзмацніць тэрор, заклікаў яго да новых пакаранняў смерцю. Моладзі казаў «ідзі і гінь», а Мураўёву «ідзі і губі».

Літаратура Матвейчык Д. Ч. Спроба стварэння культу асобы Міхаіла Мураўёва і яе ўплыў на развіццё гістарыяграфіі паўстання 1863—1864 гг. у Беларусі (1890—1905 гг.) // Беларускі гістарычны часопіс. 2018. — С. 35-48. Герасімчык В., Забіць Мураўёва // Наша гісторыя, №2, 2018, с. 16-17. ISBN 2617-2305 Янкоўскі Чэслаў. Apage!.. Калі сыходзіш, сыходзь… // Наша слова.pdf № 27 (236), 26 жніўня 2026.

Спасылкі А. Талерчык. Як Міхаіл Мураўёў вешаў Міхала Валовіча Памяти графа Михаила Николаевича Муравьёва

Катэгорыя:Віцэ-губернатары Віцебскай губерні Катэгорыя:Военачальнікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта МДУ Катэгорыя:Графы Катэгорыя:Гродзенскія губернатары Катэгорыя:Курскія губернатары Катэгорыя:Магілёўскія губернатары Катэгорыя:Гісторыя Літвы Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага Катэгорыя:Мемуарысты Расійскай імперыі Катэгорыя:Міністры дзяржаўных маёмасцей Расійскай імперыі Міхаіл Мікалаевіч Катэгорыя:Пахаваныя на Лазараўскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры Катэгорыя:Ганаровыя члены Імператарскай Акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Сенатары Расійскай імперыі Катэгорыя:Удзельнікі напалеонаўскіх і рэвалюцыйных войнаў Катэгорыя:Удзельнікі прыгнечання паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Члены Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі Катэгорыя:Члены Рускага геаграфічнага таварыства да 1917 года Катэгорыя:Паліцмайстры Расійскай імперыі