Мірча Эліядэ (; , Бухарэст — , Чыкага) — румынскі пісьменнік, гісторык рэлігій і даследчык міфалогіі.
Біяграфічныя звесткі Па паходжанні румын. Скончыў Бухарэсцкі ўніверсітэт. Вывучаў санскрыт у Індыі. Прафесар Чыкагскага ўніверсітэта з 1957 года, грамадзянін ЗША з 1966 года. Аўтар больш за 30 навуковых, літаратурных і філасофскіх прац, перакладзеных на 18 моў свету. Свабодна валодаў дзесяццю мовамі (румынскай, французскай, нямецкай, італьянскай, англійскай, іўрыт, фарсі, санскрытам, палі, бенгалі).
Навуковая і даследчыцкая дзейнасць З яго прац па гісторыі рэлігіі найбольш каштоўнымі з’яўляюцца працы, прысвечаныя шаманізму, ёзе, касмаганічным міфам. Таксама даследаваў пераход ад міфалагічнага апісання свету да гістарычнага.
Даследаваў праблемы касмалогіі, пераходу ад міфалагічных да раннегістарычных апісанняў свету метадамі герменеўтыкі. Аўтар шматлікіх фундаментальных прац па міфалогіі, гісторыі культуры, рэлігіязнаўстве, гісторыі літаратуры, містычных, эзатэрычных практыках і вучэннях (напр., ёга, шаманства) і інш. Лічыў, што сакральнае (свяшчэннае) з’яўляецца структурай чалавечай свядомасці. Адно з галоўных адрозненняў паміж чалавекам архаічнага і сучаснага грамадстваў бачыў у тым, што першы заўсёды адчуваў сябе непарыўна звязаным з Космасам і касмічнымі рытмамі, тады як сутнасць другога заключаецца ў яго сувязі з гісторыяй.
Сярод асноўных прац М. Эліадэ — «Космас і гісторыя: Міф аб вечным вяртанні» (1954), «Ёга, несмяротнасць і свабода» (1958), «Сакральнае і прафаннае: Сутнасць рэлігіі» (1959), «Вобразы і сімвалы» (1961), «Міф і рэальнасць» (1963), «Шаманізм: Архаічныя тэхнікі экстазу» (1964), «Гісторыя рэлігійных ідэй» (Т. 1-3; 1978-85) і інш.
Літаратурная творчасць Акрамя навуковых працаў М. Эліядэ напісаў шмат фантастычных твораў з такімі характэрнымі элементамі, як вампіры, злыя духі, прывіды, скрыўленне часу, пошукі бессмяротнасці. За раман «Дзяўчына Крысціна» (Domnişoara Christina, 1936), прысвечаны эротыцы і смерці ў чалавечым жыцці, галоўным героем якога з’яўляецца вурдалак () М. Эліядэ быў абвінавачаны ў распаўсюдзе парнаграфіі і адхілены ад выкладчыцкай дзейнасці. Большасць яго літаратурных твораў так ці іначай звязаныя з ідэяй «іншага свету», схаванага за паўсядзённай рэчаіснасцю.
Літаратура Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6 Marcello De Martino: Mircea Eliade esoterico. Settimo Sigillo, Roma 2008, ISBN 8-86-148042-X.
Спасылкі
eliade.upelsinka.com
Катэгорыя:Традыцыяналізм Катэгорыя:Франкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Румыніі Катэгорыя:Румынскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі ЗША Катэгорыя:Гісторыкі ЗША Катэгорыя:Гісторыкі Францыі Катэгорыя:Гісторыкі Румыніі Катэгорыя:Рэлігіязнаўцы Катэгорыя:Даследчыкі міфалогіі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна