Бальніца, лякарня — лячэбна-прафілактычная ўстанова, якая надае стацыянарную кваліфікаваную і спецыялізаваную медыцынскую дапамогу.

Гісторыя

У ранняй Індыі , кітайскі будыйскі манах, які падарожнічаў па Індыі каля 400 г.н.э., запісаў прыклады лячэбных устаноў. Паводле Махавамсе, старажытнай хронікі сінгальскай каралеўскай сям’і, напісанай у шостым стагоддзі н.э., кароль Шры-Ланкі (гады праўлення 437—367 да н.э.) меў прытулкі і бальніцы (Сівікасоці-Сала).Arjuna Aluvihare, «Rohal Kramaya Lovata Dhayadha Kale Sri Lankikayo» Vidhusara Science Magazine, November 1993. таксама існавалі ў , буйным горадзе на паўднёвым захадзе Персідскай імперыі Сасанідаў, заснаваным у 271 годзе н.э. .The American Journal of Islamic Social Sciences 22:2 Mehmet Mahfuz Söylemez, The Gundeshapur School: Its History, Structure, and Functions, p. 3.

У Старажытнай Грэцыі практыкавалася лячэнне хворых у так званых «ятрэях», якія ўяўлялі сабой дамы з добрым асветленнем, якія мелі шмат прыстасаванняў для лячэння і хірургічных аперацый. У рымлян меліся валетудынарыі — спецыяльныя месцы для лячэння хворых, упершыню заснаваныя пры Траяне ў ваенны час.

Першыя бальніцы (шпіталі) на тэрыторыі Беларусі ўзніклі ў 15-16 стагоддзях. У пачатку 19 стагоддзя ў губернскіх і павятовых гарадах Беларусі арганізоўваліся бальніцы прыказаў грамадскай апекі (Мінск, 1799; Магілёў, 1802; Гродна і Віцебск, 1804), невялікія турэмныя, фабрычныя, прыватныя, філантрапічныя бальніцы.

Класіфікацыя Бальніцы класіфікуюць па тыпе арганізацыі і па спецыялізацыі.

Тыпы арганізацыі бальніц Дэцэнтралізаваныя — кожнае аддзяленне займае асобны корпус бальніцы. Недахоп такой сістэмы — вялікая плошча. У чыстым відзе практычна не сустракаецца. Цэнтралізаваныя — абсалютная большасць аддзяленняў злучана ў адным корпусе і, звычайна, размешчаны на розных паверхах або ў розных частках будынка. Звычайна пры такім тыпе арганізацыі за межы аднаго збудавання выносяцца тэхнічныя памяшканні, блок харчавання, паліклінічныя і танаталагічныя (патолагаанатамічныя) аддзяленні. Мяшаны — злучэнне асаблівасцяў абодвух відаў: ёсць адзін-два вялікія корпусы з рознымі аддзяленнямі і некалькі драбнейшых карпусоў для асобных аддзяленняў. Большасць вялікіх бальніц арганізавана такім чынам.

Спецыялізацыя (профіль) Спецыялізаваныя — скіраваныя на лячэнне пэўнага класу захворванняў: кардыялагічныя (кардыяцэнтр), нейрахірургічныя, анкалагічныя, уралагічныя, інфекцыйныя і іншыя Шматпрофільныя — ўстановы, скіраваныя на дыягностыку і лячэнне шырокага спектру захворванняў Дзіцячыя Шпіталі для інвалідаў і інш.

У адпаведнасці з профілем лячэнне плануюць размяшчэнне палат у тэрапеўтычных і хірургічных і інфекцыйных карпусах.

Да ўстаноў бальнічнага тыпу належаць дыспансеры, радзільныя дамы, клінікі, бальніцы аднаўленчага лячэння, хуткая дапамога і іншыя медыцынскія ўстановы, у якіх ёсць умовы (ложкавы фонд і кваліфікаваны медыцынскі персанал) для дапамогі і стацыянарнага лячэння хворых.

Гл. таксама Паліклініка Шпіталь Дыспансер Фельчарска-акушэрскі пункт

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Медыцынскія ўстановы