Эдуарда Чыльіда (, 10 студзеня 1924, Сан-Себасцьян — 19 жніўня 2002, Сан-Себасцьян) — іспанскі скульптар, графік, мастак кнігі.
Біяграфія Эдуарда Чыльіда нарадзіўся і вырас у Краіне Баскаў. У юнацтве захапляўся футболам, але пасля сур’ёзнай траўмы калена быў вымушаны адмовіцца ад спорту. У 1943—1947 вывучаў архітэктуру ў Мадрыдзе. У 1948—1951 жыў у Парыжы, дзе вывучаў архаічную грэчаскую пластыку і пачаў займацца скульптурай, пазнаёміўся з Брынкушы, Джакамеці, на яго працы звярнуў увагу Гастон Башляр.
Творчасць Манументальныя абстрактныя кампазіцыі, часцей за ўсё — з жалеза, спалучаюцца ў Чыльіды з графікай, газетнымі калажамі, ён ілюстраваў кнігі Андрэ Фрэно, Чорана і інш.
Прызнанне Чыльіда быў ганаровым членам шматлікіх еўрапейскіх мастацкіх акадэмій, ён прадстаўляў Іспанію на Венецыянскай Біенале 1958, удастоены прэміі Кандзінскага (1960), прэміі Карнегі (1964), прэміі Вільгельма Лембрука і зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія (1966), прэміі Вольфа (1984/5), прэміі Прынца Астурыйскага (1987) і Імператарскай прэміі Японіі (1991).
Літаратура Peter Dering: Eduardo Chillida — Grafiken und Skulpturen aus vier Jahrzehnten. Niggli Verlag, Sulgen/Zürich 2001, ISBN 3-906966-01-1.
Спасылкі
Катэгорыя:Скульптары Іспаніі Катэгорыя:Мастакі Іспаніі Катэгорыя:Скульптары-абстракцыяністы Катэгорыя:Ганаровыя дактары Мадрыдскага ўніверсітэта Камплутэнсэ Катэгорыя:Пахаваныя ў правінцыі Гіпускаа