Сабор Святога Крыжа і Святой Еўлаліі () — кафедральны сабор у Барселоне. Таксама вядомы як Сабор Святой Еўлаліі або проста барселонскі сабор. Прысвечаны Святому Крыжу Святой Еўлаліі Барселонскай, адной з заступніц горада. Размешчаны ў гатычным квартале.
Храм з'яўляецца рэзідэнцыяй архібіскупа барселонскага і галоўным саборам Барселоны.
Будаўніцтва працягвалася з 1298 па 1420 над крыптай былой вестгоцкай капліцы. Сабор пабудаваны ў гатычным стылі, пазней былі ўнесены элементы неаготыкі. Унутры сабора размешчаны ўнутраны дворык, адкрыты для наведвальнікаў. У адной з капліц жывуць белыя гусі. Беласць птушак сімвалізуе чысціню Святой Еўлаліі. Еўлаліі было ўсяго 13 гадоў, калі яна прыняла пакутніцкую смерць ад рук язычнікаў, таму і гусей тут роўна трынаццаць. У другой частцы сабора размешчаны алтар, прысвечаны Святому Северу, сучасніку Святой Еўлаліі, таксама забітага ганіцелямі хрысціян.
Памеры сабора - 93 м на 40 м. Вышыня васьмівугольнай гадзіннікавай вежы каля 50 м, а вышыня шпіля цэнтральнай вежы - 70 метраў.
12 жніўня 1867 г. Папа Пій IX прысвоіў сабору званне Малой папскай базілікі ().
Галерэя
Літаратура Barcelona und Katalonien, Dorling Kindersley Verlag GmbH, München 2000, ISBN 3-928044-09-5, S. 56–57
Спасылкі S.E. Catedral Basнlica de Barcelona — сайт Сабора Святога Крыжа і Святой Еўлаліі
Катэгорыя:Каталіцкія храмы Барселоны Катэгорыя:Саборы Іспаніі Катэгорыя:Малыя папскія базілікі Каталоніі