Брэсцкі абласны тэатр лялек — лялечны тэатр, створаны ў 1968 годзе на базе групы лялечнікаў, якая існавала пры Брэсцкім абласным драматычным тэатры імя ЛКСМБ з 1963 года. У 1964 годзе калектыў узначаліў рэжысёр А.Сярогін, пры якім і адкрыўся тэатр у чэрвені 1968 года спектаклем «Салдат Даніла» («Птушынае малако») Е.Тудароўскай і В.Мятальнікава.

Тэатр з’яўляецца адным з заснавальнікаў Міжнароднага фестывалю тэатраў драмы і лялек «Белая вежа». Узнагароды уладальнік двух Гран-пры Сусветнага фестывалю тэатраў лялек у Празе (Чэхія; 2006, 2010). Літаратура Брэсцкі абласны тэатр лялек // Тэатральная Беларусь. Энцыклапедыя. Т. 1. Мінск. 2002. С. 166-167.

Катэгорыя:Тэатры Брэста Катэгорыя:Лялечныя тэатры Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1968 годзе Катэгорыя:Вуліца Леніна (Брэст)

Катэгорыя:1968 год у Брэсце