Павел Чалядка (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца польскага клуба «Арлента» з Радзыня Падляскага.

Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у баранавіцкай ДЮСШ-5. Ва ўзросце 13 гадоў адправіўся на вучобу ў спецыяльны футбольны клас Мінскага сувораўскага вучылішча, дзе з пачатковай сваёй пазіцыі нападніка перакваліфікаваўся ў флангавага абаронцу. Трэнерам Паўла ў вучылішчы стаў Юрый Малееў, які ў 2010 годзе ўзяў маладога абаронцу ў мазырскую «Славію». Аднак, яшчэ не праходзячы ў склад «Славіі», адправіўся ў арэнду ў клуб Другой лігі «Белтрансгаз».

У 2011 годзе вярнуўся з арэнды ў «Славію». Першую палову сезона 2011 прапусціў з-за траўмы, пасля стаў з’яўляцца ў складзе мазыран, пераважна выходзячы на замену. У 2012 стаў трывалым іграком асновы (правёў усе 30 матчаў свайго клуба ў лізе), звычайна выкарыстоўваўся ў якасці левага абаронцы. У сезоне 2013 стаў радзей з’яўляцца на полі, а пазней страціў месца ў аснове.

У лютым 2014 года перайшоў у магілёўскі «Дняпро»"Днепр" подписал Павла Челядко и продлил соглашения с Бордуковым и Журовым. У магілёўскім клубе стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі правага абаронцы. Па выніках сезона «Дняпро» страціў месца ў Вышэйшай лізе.

У лютым 2015 года кантракт з магілёўскім клубам быў разарваны"Днепр" расстался с Павлом Челядко, і неўзабаве Павел перайшоў у склад брэсцкага «Дынама»Брестское "Динамо" подписало Павла Челядко. У складзе дынамаўцаў замацаваўся на пазіцыі правага абаронцы. Па заканчэнні сезона 2015 пакінуў БрэстПерепечко, Челядко, Щербо и еще пять игроков покинули брестское "Динамо".

У студзені 2016 года пасля прагляду падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»Каршакевич и Челядко подписали контракты с "Торпедо-БелАЗ". У сезоне 2016 згуляў у 14 матчах Вышэйшай лігі, не здолеўшы замацавацца ў стартавым складзе жодзінцаў. У студзені 2017 года вярнуўся ў «Славію». Прапусціўшы пачатак сезона 2017, пазней замацаваўся ў асноўным складзе мазыран на пазіцыі правага абаронцы. У сезоне 2018 дапамог «Славіі» перамагчы ў Першай лізе і вярнуцца ў элітны дывізіён. У снежні 2018 года пакінуў мазырскі клубЧелядко покинул "Славию".

У студзені 2019 года стаў іграком брэсцкага «Руха»Челядко перешел в "Рух". У якасці асноўнага абаронцы дапамог камандзе па выніках сезона 2019 выйсці ў Вышэйшую лігу. Да сезона 2020 рыхтаваўся разам з брэсцкай камандай, аднак у красавіку 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў «Рух»Павел Челядко покинул "Рух" і неўзабаве далучыўся да клуба «Дынама-Брэст-1960» з Другой лігіЧелядко будет выступать за команду второй лиги «Динамо-Брест-1960».

У лютым 2021 года трэніраваўся з «Крумкачамі», а неўзабаве стаў іграком польскага клуба «Арлента»Павел Челядко уехал в Польшу.

Міжнародная кар’ера 14 жніўня 2013 года згуляў свой адзіны матч за моладзевую зборную Беларусі (1:4 супраць Ісландыі).

Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2016 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2011, 2018

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2010 Д3 Белтрансгаз 16 0 2011 Д2 Славія 19 0 2012 Д1 Славія 30 1 2013 Д1 Славія 18 0 2014 Д1 Дняпро 26 0 2015 Д1 Дынама 23 0 2016 Д1 Тарпеда-БелАЗ 14 0 2017 Д1 Славія 15 0 2018 Д2 Славія 21 2 2019 Д2 Рух 27 0 2020 Д3 Дынама-Брэст-1960 19 2

Крыніцы

Спасылкі Павел Челядко: «Мне не столь важно, на каком фланге играть» Перспектива роста. "Славия"

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Арлента Радзынь Падляскі Катэгорыя:Ігракі ФК Маларыта Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Слонім-2017