Ісак II Ангел (; каля 1156 — студзень 1204) — візантыйскі імператар у 1185—1195 і 1203—1204 гадах. Стаў першым прадстаўніком дынастыі Ангелаў, якая кіравала краінай 19 гадоў.

Прыйшоўшы да ўлады на хвалі незадаволенасці палітыкай Андроніка I Камніна, ён так і не змог захаваць імперыю ў былых межах. Дэспат Кіпра Ісак Камнін разбіў яго флот, балгарскія браты Асені арганізавалі паўстанне, падчас якога пад бокам Візантыі ўзнікла Другое Балгарскае царства, а сербскі жупан Стэфан Неманя абвясціў сябе незалежным кіраўніком. Краіна калацілася ад пастаянных паўстанняў і мяцяжоў супраць новага басілеўса.

Ісак паспеў праславіцца сваёй жорсткасцю і цягай да раскошы, і ў выніку быў зрынуты і аслеплены прыхільнікамі ўласнага брата — АляксеяДашков С. Б. Алексей IV Ангел // Императоры Византии. — , 1997.. Толькі ў 1203 годзе пры дапамозе крыжакоў былы кіраўнік са сваім сынам ізноў занялі адняты прастол, але ненадоўга. Праз некалькі месяцаў пасля іх звяржэння Канстанцінопаль быў захоплены лацінянамі, а Візантыйская імперыя распалася на некалькі незалежных дзяржаў.

Спасылкі

Катэгорыя:Ангелы (дынастыя) Катэгорыя:Сілком аслепленыя Катэгорыя:Візантыйскія імператары XII стагоддзя Катэгорыя:Візантыйскія імператары XIII стагоддзя