Сапота (Pouteria sapota) — расліна сямейства сапотавыя.
Апісанне Дрэва вышынёй каля 20 м. Лісціны вельмі буйныя, даўжынёй да 60 см. Кветкі абодваполыя, бялёсыя. Плады шарападобныя, чырванавата-карычневыя, дыяметрам 8-20 см, з вельмі салодкай ружовай або чырванаватай мякаццю і адным буйным семем.
Распаўсюджанне Радзіма сапоты — Паўднёвая Мексіка. Культывуецца таксама паўсюль у трапічнай Амерыцы, на Антыльскіх астравах, на Філіпінах, у Паўднёва-Усходняй Азіі.
Гаспадарчае значэнне
Драўніну дрэва выкарыстоўваюць для сталярных вырабаў. Плады ўжываюцца ў свежым выглядзе, у малочных кактэйлях і марожаным.
Спасылкі Morton, J.F. 1987. Fruits of Warm Climates. Julia Morton 20534 SW 92 Ct., Miami Fl 33189.
Катэгорыя:Сапотавыя Катэгорыя:Садавіна