Сута́на ( ад — спадніца, раса) — доўгае адзенне з вузкімі доўгімі рукавамі рымска-каталіцкага, англіканскага і кальвінісцкага духавенства. Выкарыстоўваецца ў прыватным жыцці і пад убраннем для набажэнстваў у храме.

Сутана зашпільваецца на шэраг гузікаў і мае стаячы каўнер. У залежнасці ад рангу асобы мае розны колер: каляровыя (чорныя, зялёныя, фіялетавыя, чырвоныя) — у міністрантаў; чорная — у ксяндзоў; чорная, абшытая фіялетавымі ніткамі — у канонікаў, прэлатаў, біскупаў; фіялетавая — у біскупаў; пурпуровая — у кардыналаў; белая — Папы Рымскага.

Кожны манаскі ордэн мае сваю форму і колер сутаны — габіта — расы, узгоднены з блаславенства Папы.

Літаратура

Сута́на // Завальнюк У. М. Энцыклапедычны слоўнік рэлігійнай лексікі беларускай мовы / У. М. Завальнюк, М. Р. Прыгодзіч, В. К. Раманцэвіч. — Мінск, Изд-во Гревцова, 2013. — 808 с. ISBN 978-985-6954-73-6. Сутана // Власов В. Г. Новый энциклопедический словарь изобразительного искусства: В 10 т. — Спб.: Азбука-классика, 2004—2009.

Спасылкі Сутана // Энцыклапедыя Кругасвет

Катэгорыя:Аблачэнне рымска-каталіцкага духавенства Катэгорыя:Аблачэнне лютэранскага духавенства