Тэ́льман (, ; да 25 кастрычніка 1934 года — Двор-Гарадзішча або Гарадзішча) — пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці, на рацэ Брагінцы. Уваходзіць у склад Малейкаўскага сельсавета.

Размешчаны за 4 км на паўночны ўсход ад Брагіна, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на лініі Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), за 126 км ад Гомеля.

Гісторыя Фальварак Гарадзішча і грунт яго згаданыя ў эксплікацыі да карты Брагінскага графства, датаванай 27 днём жніўня 1783 года. У метрычным запісе Астраглядаўскага касцёла за 31 ліпеня 1787 года аб шлюбе Яна Шандэра (Сандэра) з Барбарай Бялінскай месцам пражывання названа менавіта Гарадзішча, хоць і без указання статуса паселішчаНГАБ у Мінску. Ф. 1781. Воп. 27. Спр. 202. А. 211-211адв.. Паводле рэвізіі 1795 года, у паселішчах, прыналежных да фальварка Гарадзішча, налічвалася 2 848 душ прыгонных мужчынскага полуНГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 206. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах той жа рэвізіі, вядома, што вёскі Гарадзішча (верагодна, і фальварак), Углы, Каманоў, Сялец, хутар Малейкі, саўладальнікамі якіх былі Людвік і Рафал Алаізі Ракіцкія, у «оренду поступлено капитану Сандеру»Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 72, 74. Будучы Двор-Гарадзішча пазначаны побач з аднаіменнай слабадой як фальварак таксама на схематычным плане Рэчыцкага павета 1800 года.

Недзе ў пачатку XIX стагоддзя тут, на правым беразе ракі Брагінкі, паўстала рэзідэнцыя графа Людвіка Ракіцкага з радыяльна-рэгулярным у плане паркам. Аляксандр Ельскі пісаў пра «wspaniały pałac murowany», у якім гаспадар, маршалак Рэчыцкага павета, а пазней маршалак Мінскай губерні, шыкоўна і з густам бавіў свайго жыцця гады Słownik geograficzny Krółewstwa Polskiego і innych krajów słowiańskich. — Warszawa, 1882. T. III. S. 143. Людвік Ракіцкі, сам музыкант і вялікі знаўца музыкі, вучань слыннага італьянскага скрыпача і кампазітара Джавані Батысты Віёці, займеў выдатны аркестр з сарака музыкантаў; захоўваліся ў тым палацы і колькі твораў мастацтва. У шляхецкай рэвізіі 1811 года ў фальварку Гарадзішча засведчана пражыванне 37-гадовага ўладальніка графа Людвіка Ракіцкага, Міхала (16 г.), сына яго брата Рафала, Уладзіслава Аскеркі (17 г.), сына яго сястры Ізабэлы. Там жа сярод «шляхетства беспоместного», акрамя дварэцкага, эканома, штальмейстара і іншых службоўцаў, названыя «директор музыки» Антоні Скібінскі (43 г.), «мэтр музыки» Ян Пецэльд (37 г.), «при музыке» Казімір Казлоўскі (57 г.) і яго сын Антоні (22 г.)НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 77, 206.

Пад кіраўніцтвам запрошанага ў двор Гарадзішча ў 1814 годзе таленавітага музыканта, кампазітара, дырыжора і педагога Юзафа Дашчынскага згаданы аматарскі аркестр дасягнуў вельмі высокага ўзроўню, бліскуча выконваў сімфоніі Гайдна, Моцарта і Бетховена. Канцэрты пад кіраўніцтвам Ю. Дашчынскага, на якія з'язджаліся слухачы з розных куткоў Беларусі, праводзіліся не адно ў маёнтку Л. Ракіцкага, але таксама ў Мінску і даволі часта з дабрачыннымі мэтамі. У гэтых канцэртах упершыню ў Беларусі прагучалі оперы А. Сальеры «Аксур, цар Армуза» і Ф. Буальдзьё «Белая дама»А. Ахвердава. Юзаф Дашчынскі. // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1988. № 2. С. 23; Святлена Немагай. Юзаф Дашчынскі і яго Вострабрамская літанія. // Наша вера. 2013. № 3(65)..

20 жніўня 1818 года «jedyne dziecię i jedyna pociecha ojca» Л. Ракіцкага дачка Тэкля і сын Караля Прозара Уладзіслаў узялі шлюбŻychliński T. Złota księga szlachty polskiej. – Poznań, 1895. Rocznik XVII. S. 151 – 152, таму рэзідэнцыя з прыналежнымі да яе паселішчамі і ўгоддзямі недзе ў 1830 годзе дасталася роду Прозараў. У снежні 1831 года пан падкаморы рэчыцкі Уладзіслаў Прозар заключыў кантракт у 9 100 рублёў серабром на продаж гарэлкі з фальваркавых бровараў у Хойніках, Гарадзішчы і Ёлчы з бацькам і сынам Лейбай і Абрамам ШайковічаміНГАБ. Ф. 694. Воп. 7. Спр. 831. А. 9, якія ўважаліся першымі ў гэткага кшталту камерцыі на ўвесь Рэчыцкі павет Мінскай губерні. У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засведчана, што 20 асоб мужчынскага і 19 жаночага полу з ліку жыхароў фальварка Гарадзішча належалі да Астраглядаўскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны МарыіРасійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 381адв..

У парэформенны перыяд паселішча належала да Брагінскай воласці. У 1876 годзе сын і дочкі Мечыслава Прозара Канстанцін, Марыя, Зофія, Станіслава мелі ў дварах Гарадзішча, Астраглядавічы і Савічы разам 31 581 дзесяціну ўгоддзяў; яшчэ ў Гарадзішчы — 2 вадзяныя з гадавым прыбыткам у 1260 рублёў, 1 конны млын (50 р.), 1 вятрак (100 р.), сукнавальню (60 р.), завод па вытворчасці жалеза (70 р.)Памяць. Брагінскі раён. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2003. С. 61. У 1886 годзе тут дзейнічалі бровар і вадзяны млынВолости и важнейшие селения Европейской России. Вып. 5. — С.-Петербург, 1886. С. 111. Паводле спісу землеўладальнікаў Мінскай губерні на 1889 год, уласнікам маёнтка Гарадзішча ў 3730 дзесяцін угоддзяў быў сапраўдны стацкі саветнік Уладзімір Мацвееў ЕргольскіСписок зелевладельцев Минской губернии. 1889 г. – Минск, 1889. С. 368. Але ў дадатку «Апісанне сумежных земляў» да плану надзела брагінскіх сялянак Аляксандры і Ганны Сідаравых Лаўрусенкаў, выкананым у 1887 годзе землямерам Вырвічам, засведчана, што маёнтак Гарадзішча належаў ПатонуНГАБ. Ф. 1477. Воп. 1. Спр. 2620. У кнізе "Памяць. Брагінскі раён" без спасылкі на крыніцу сказана, што ў 1890 годзе двор Гарадзішча набыў расійскі аташэ ў Швейцарыі Аскар Пятровіч Патон. На 1903/1904 год сярод зямельных уласнікаў Мінскай губерні, якія мелі 500 і болей дзесяцін, названы уладальнік маёнтку Гарадзішча, што ў Брагінскай воласці, спадчынны дваранін Пётр Аскаравіч ПатонПамятная книжка Минской губернии на 1904 г. — Минск: Издание Минского губернского статистического комитета, 1903. Приложение. С. 58. У 1913 годзе маёнтак Гарадзішча П. А. Патона складаў 2183 дзесяціны ўгоддзяўSpis ziemian mińskich, posiadających 100 i więcej dziesięcin ziemi. // Kalendarz Miński na 1914 r. / pod redakcją W. Dworzaczka. – Mińsk, 1913. S. 110 «Nad Świsłoczą» Kalendarz Miński na 1914 r.. 9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Берасцейскай мірнай дамовы з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Двор Гарадзішча, аднак, апынуўся ў складзе часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. Прычым, старастай (губернатарам) гетман Украінскай Дзяржавы Павел Скарападскі прызначыў былога ўладальніка маёнтка, галаву Рэчыцкай павятовай управы П. А. Патона. Ад 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы»Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 – січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. – Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286 – 296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85.

1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі Брагінская воласць увайшла ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня яна разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі перададзена ў склад РСФСР.

8 снежня 1926 года Брагін і яго значна пашыраную тэрытарыяльна воласць вярнулі БССР. Тады ж утвораны Брагінскі раён. Найболей інтэнсіўна пасёлак Двор-Гарадзішча развіваўся ў 1920-я гады. У 1932 годзе арганізаваны калгас. Паводле Я. Н. Рапановіча, імя Э. Тэльмана паселішчу нададзена 25 кастрычніка 1934 годаРапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці. Мінск: Навука і тэхніка, 1986. С. 58, 168.

У гады Вялікай Айчыннай вайны акупанты забілі 13 жыхароў. Падчас баёў за вызваленне пасёлка ў кастрычніку 1943 года загінулі 6 савецкіх салдатаў, якія пахаваны ў брацкай магіле на могілках. На 2004 год, пасёлак знаходзіўся ў складзе калгаса імя Э. Тэльмана (цэнтр — вёска Сялец); працавалі клуб, крама.

Насельніцтва XX стагоддзе: 1909 год — у фальварку Гарадышча (Городыще) 1 двор, 17 жыхароўСписок населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 43. XXI стагоддзе: 2004 год — 57 гаспадарак, 177 жыхароў; 2006 год — 55 гаспадарак, 169 чалавек, з якіх 50 ва ўзросце да 16 гадоў, 75 — у працаздольным і 44 — старэйшым за працаздольны; 2009 год — 133 жыхарыНасельніцтва Гомельскай вобласці па выніках перапісу 2009 года ; 2021 год — 107 жыхароў.

Забудова

Планіроўка складаецца з крывалінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Хойнікі.

Славутасці У канцы XVIII стагоддзя тут быў закладзены парк, які меў характэрныя прыметы барочнага паркабудавання. У планіровачную структуру парка арганічна ўключана рака, па беразе якой праходзіць алея. Растуць ліпа, клён, граб, дуб, вяз, вярба.

Парк з рэшткамі сцяны сядзібы Ракіцкіх (канец XVIII стагоддзя) — . Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку і сярэднявечча (1-е тысячагоддзе да н.э. – ХVІ стагоддзе н.э.), 180 м на ўсход ад вёскі, 215 м на паўднёвы захад ад в. Гарадзішча, 100 м ад дарогі Н-4280 “Гарадзішча – Чырвоная Ніва – Хракавічы – Бераснёўка”, на мысе правага берага р. Брагінка — .

Вядомыя асобы Людвік Міхалавіч Ракіцкі (1774 — каля 1828) — рэчыцкі павятовы маршалак 1802—1811, мінскі губернскі маршалак 1811—1814 Юзаф Даміянавіч Дашчынскі (1774, Вільня — 1844, двор АстраглядавічыНГАБ. Ф. 1089. Воп. 1. Спр. 3. А. 33адв.) — піяніст, кампазітар, дырыжор, кіраўнік аркестра.

Заўвагі

Літаратура — С. 112

Спасылкі

Катэгорыя:Малейкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брагінскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі