Ду́ды () — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Іўеўскага сельсавета.

Гісторыя Упершыню Дуды згадваюцца ў XVI ст. як сяло, цэнтр староства Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. Рэзідэнцыя старосты знаходзілася ў Лугамавічах. У 1608 гадах у Дудах быў касцёл, адрамантаваны на сродкі ўладальнікаў паселішча Хадкевічаў.

У 1653 Дудскае староства трымаў Т. Дэнгаф. 3 1665 мясцовасць перайшла да Яна Казіміра Гарбачэўскага, стольніка рэчыцкага, пазней — да яго сына Самуэля Міхала. Станам на 1690 у сяле было 14 дымоў.

3 1709 Дуды знаходзіліся ва ўладанні М. Валовіча, маршалка вялікага, потым Замойскіх, Пацаў, з 1725 Буйніцкіх, пазней Гераніма і Варвары Зяньковічаў. У 1772 у Дудах збудавалі новы драўляны касцёл. У 1789 паселішча атрымала статус мястэчка.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Дуды апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губерні. У 1803 мястэчка перайшло ў валоданне Коршакаў.

У 1861 Дуды часткова належалі да маёнтку Лугамавічы Корвін-Мілеўскіх, часткова — да дзяржаўнага скарбу і налічвалі 30 рэвізскіх душ. Станам на 1866 у мястэчку было 12 двароў. У 1885 тут працавалі багадзельня, кузня, 2 карчмы, таржок. Паводле перапісу (1897) у Дудах было 39 двароў. У гэты ж час адбыўся пажар, які ўшчэнт знішчыў паселішча.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Дуды апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Іўеўскай гміне Валожынскага (з 1926 Лідскага) павета Навагрудскага ваяводства. У гэты час тут быў 41 двор.

У 1939 Дуды ўвайшлі ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 у Старчаняцкім сельсавеце Іўеўскага раёна. З 1961 года ў Іўеўскім пассавеце, з 1962 года ў Іўеўскім сельсавецеРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961)., з 1967 года вёска ў Морынскім сельсавецеРашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка і 10 мая 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499)..

На 1999 год у вёсцы было 46 двароў, насельніцтва 109 чал.

З 2017 года вёска ў Іўеўскім сельсавецеРешение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. № 245 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Ивьевского района Гродненской области.

Насельніцтва

XIX стагоддзе: 1866 год — 80 чал., з іх 68 каталікоў і 12 юдаістаўDudy // S. 208.; 1897 год — 251 чал. XX стагоддзе: 1905 год — 252 чал.; 1970 год — 166 чал., 260 двароў.; 1999 год — 109 чал.

Славутасці thumb|Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1772)

Крыніцы

Літаратура

Dudy // S. 208.

Спасылкі

Катэгорыя:Іўеўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Іўеўскага раёна

Катэгорыя:Мястэчкі Віленскага ваяводства