Ваўкавыскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расійскай імперыі ў канцы XVIII — пачатку XX ст.

Утвораны пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795.

Уваходзіў у склад Слонімскай, Літоўскай, а з 1801 — Гродзенскай губерні. Павятовы цэнтр — горад Ваўкавыск. Плошча павета 3413,2 кв. вярсты, насельніцтва 149 678 чал. (1897).

У 1921 г. Ваўкавыскі павет паводле Рыжскага міру трапіў у склад Польшчы, дзе замест яго быў створаны новы Ваўкавыскі павет.

Воласці У склад Ваўкавыскага павета ўваходзіла 25 валасцей: Баярская Біскупцоўская Вільчукоўская Вярэйкаўская Гарнастаеўская Дабравольская Зэльвенская Зэльзінская Ізабелінская Крамяніцкая Лыскоўская Мыжэрыцкая Мсцібаўская Падароская Поразаўская Пянюгаўская Пяскоўская Роская Самаравіцкая Свіслацкая Тарачманоўская Тарнопальская Шылавіцкая Шымкоўская Юшкаўская

Пазней Вільчукоўская і Гарнастаеўская воласці перайменаваныя ў Свянтыцкую Ялуўскую.

Мястэчкі

У павеце трынаццаць мястэчак: Зэльва Ізабеліна Крамяніца Лапеніца Лыскаў (Лыскі) Малая Лапеніца Мсцібава Новы Двор Поразава Пяскі Рось Свіслач Ялуўка

Таксама 6 сёл, 437 вёсак і 348 дробных населеных пунктаў (1889).

Катэгорыя:Паветы Гродзенскай губерні