Агуро́чнік лекавы, Бура́чнік, Агуро́чная трава, Агурэчнік, Масляная капля Ботанический словарь, Спб, 1878Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев. (Borago officinalis) — аднагадовая травяністая расліна сямейства .
Батанічнае апісанне Расліна вышынёй 30—100 см з прамым тоўстым сцяблом. Кветкі паніклыя, блакітныя з ружовым адценнем, двухполыя. Цвіце у чэрвені — ліпені. Плод — 4 арэшкі.
Лацінская і (дыялектычная беларуская) назвы ад burra — «жорсткія валасы» (якімі пакрытая расліна), літаратурная беларуская — ад паха агуркоў, які зыходзіць ад лісця.
Распаўсюджанне Зрэдку трапляецца па ўсёй Беларусі як пустазелле, іншы раз вырошчваюць у агародах. Радзімай расліны лічыцца Міжземнамор’е і Блізкі Усход.
Выкарыстанне Утрымлівае дубільныя рэчывы, сапанін, смолы, кальцый, крэмневую кіслату, вітамін C, рутын, карацін. У многіх еўрапейскіх краінах (таксама і ў Беларусі) вялікае, моцна зморшчанае, лісце (часам і кветкі) агурочніку ўжываюць у веснавых салатах (у Германіі такія салаты звычайна гатуюць з кропам); у Францыі і Італіі яго таксама дадаюць у тушаныя стравы, і вараць адмысловы суп. Сцябло, ачышчанае ад скуркі, адварваюць як гародніну, праціраюць на пюрэ (гарнір да рыбы ці мяса). У Брытаніі і Паўночнай Амерыцы лісце выкарыстоўваецца як інгрэдыент прахаладжальных напояў, а таксама некаторых гатункаў джына. У Заходняй Еўропе даўней меў рэпутацыю танізуючага сродку, які нібыта ўздымае настрой, паляпшае ўвагу і г.д. У Кітаі з лісцем агурочніку гатуюць страву накшталт галубцоў або далмы.
Галерэя пылку
Літаратура Дзмітрыева С. А. Агурочнік лекавы //
Спасылкі
Катэгорыя:Бурачнікавыя (падсямейства) Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Пустазелле