Ча́пунь (, ) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Лелюкінскага сельсавета.

Гісторыя У другой палове 18 стагоддзя вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. Адносілася да Дудскага староства. У 1789 г. 17 аселых гаспадарак, каля 10 валок зямлі.

У 1861 г. 78 рэвізскіх душ. Адносілася да маёнтку Лугамавічы памешчыка Мілеўскага, у складзе Лугамавіцкага сельскага таварыства. У 1866 г. 23 двары, 165 жыхароў, у 1897 г. 41 двор, 311 жыхароў, у 1909 г. 53 двары, 348 жыхароў, 377 дзесяцін зямлі.

У 1921 — 1939 гг. у Лугамавіцкай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 60 двароў, 277 жыхароў.

3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (71 двор, 396 жыхароў) цэнтр Чапунскага сельсавета Юрацішкаўскага раёна. 3 28 ліпеня 1941 г. да 7 ліпеня 1944 г. акупаваная нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1952 г. створаны калгас «Герой». 3 16 ліпеня 1954 г. у складзе новаўтворанага Лежневіцкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 3 20 студзеня 1960 г. у Іўеўскім раёне. 3 1954 г. у калгасе «Ленінскі шлях», з 1975 г. у калгасе імя М.І.Калініна, з 1986 г. цэнтр калгаса «Савецкая Беларусь». У 1970 годзе - 381 жыхар. З 1986 года вёска ў складзе Лелюкінскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881)..

У 1999 г. 138 двароў, 387 жыхароў.

Славутасці

Царква Святой Варвары Помнік Першай сусветнай вайны нямецкім салдатам Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Вядомыя асобы Ларыса Емяльянаўна Мікуліч (нар. 1956) — беларуская артыстка тэатра лялек.

Гл. таксама Малая Чапунь

Спасылкі

Здымкі беларускай вёскі 1916 года прадаюцца за 1 еўра - фота, Наша Ніва, 18 лістапада 2012 Свіная чума: рэпартаж з Чапуні Ютуб 06.2013

Катэгорыя:Лелюкінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Іўеўскага раёна