Царква́ Успе́ння Прасвято́й Багаро́дзіцы — праваслаўная царква ў вёсцы Котра Пружанскага раёна, заснаваная ў 1773 годзе. Зруйнаваная за савецкім часам.

Гісторыя У 1773 памешчык Лаўрэнцій Савіцкі заснаваў у Котры драўляны храм, асвечаны ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы. У парафію ўваходзілі вёскі Котра, Радзецк, Пескі, Клепачы, Краснае.

Да стогадовага юбілею ў вёсцы была пабудавана новая, мураваная царква, асвечаная ў 1873 годзе. Да яе прыходу былі далучаны вёскі Бакуны і Ліхасельцы.

Падчас Другой сусветнай вайны купал царквы выкарыстоўвалі нямецкія войскі для трэніроўкі ў стральбе з гармат. Перад гэтым жыхары вёскі былі выселены, а святар атрымаў загад вызваліць памяшканне царквы ад царкоўнага начыння, якое было перавезена ў Мокраўскую царкву. Ад артылерыйскіх снарадаў царква была моцна пашкоджана, засталіся толькі муры.

У пачатку 50-х гадоў XX стагоддзя царква і агароджа канчаткова разабраны, на яе месцы паўстаў вясковы клуб.

Спасылкі Дакуманты Чарналоскай Свята-Успенскай царквы

Катэгорыя:Колішнія праваслаўныя храмы Брэсцкай вобласці Котра Катэгорыя:З’явіліся ў 1773 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1950-я гады Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Пружанскага раёна Катэгорыя:Котра (Пружанскі раён) Катэгорыя:1773 год у Беларусі