Любоў Аляксандраўна Філімонава (, ) — беларуская паэтэса, празаік, перакладчык.
Біяграфія Нарадзілася ў сям’і служачых. У 1971 годзе скончыла аддзяленне мастацкага перакладу Літаратурнага інстытута ў Маскве. Да 1972 года працавала на Омскім тэлебачанні, у 1972—1980 гадах — малодшым рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура», у 1983—1984 гадах — рэдактарам літаратурна-драматычнай рэдакцыі на Беларускім тэлебачанні.
Творчасць Друкавацца пачала ў 1967 годзе ў перыёдыцы, у тым самым годзе апублікавала ў часопісе «Нёман» першую нізку вершаў. Аўтар зборнікаў паэзіі «Стазвоны» (1974), «Гучныя фарбы» (1978), «Імправізацыя» (вершы, паэма, 1988). Выйшаў зборнік апавяданняў «Пад шолах ветразяў» (1981).
Перакладае з англійскай, польскай, французскай, венгерскай моў. З туркменскай пераклала кніжку вершаў К. Чаліева «Чароўнае шкельца» (1983). Укладальнік і адзін з перакладчыкаў анталогіі дзіцячай туркменскай літаратуры «Кветкі Каракумаў» (1990).
Літаратура
Катэгорыя:Перакладчыкі СССР Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі паводле алфавіта Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з англійскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з венгерскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з польскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з туркменскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з французскай мовы Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Паэтэсы