Эндру Віктар Шалі (; ; ) — амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1977 годзе разам з Ражэ Гіймэнам «за адкрыцці, звязаныя з сакрэцыяй пептыўных гармонаў мозгу».

Біяграфія Нарадзіўся 30 лістапада 1926 года ў Вільні.

У 1950 годзе скончыў Лонданскі ўніверсітэт, у 1955 годзе — ўніверсітэт Мак-Гіла (Канада). З 1950 года працаваў у Лонданскім Нацыянальным інстытуце медыцынскіх даследаванняў. З 1957 года — ва ўніверсітэце Бейлара (г. Х’юстан, ЗША). З 1962 года ў шпіталі Адміністрацыі ветэранаў (г. Новы Арлеан, ЗША), з 1967 года — прафесар Новаарлеанскага ўніверсітэта.

Навуковыя працы па выяўленні і вывучэнні хімічнай будовы, біялагічнай актыўнасці, сінтэзе і выкарыстанні ў клініцы гіпаталамічных рылізінг-гармонаў.

Памёр 17 кастрычніка 2024 года ў Маямі-Біч (ЗША).

Узнагароды 1974 — Міжнародная прэмія Гайрднера 1975 — Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні 1977 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне

Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 512 с.: іл.

Спасылкі Аўтабіяграфія на Нобелеўскім сайце

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні