Карл Фердынанд Ко́ры (, 5 снежня 1896, Прага — 19 кастрычніка 1984) — амерыканскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1947 годзе (сумесна з жонкай Герці Коры) «за адкрыццё каталітычнага ператварэння глікагену».The Nobel Prize in Physiology or Medicine 1947 — вэбсайт Нобелеўскага Камітэту Яны падзялілі прэмію пароўну з аргенцінскім фізіёлагам Бернарда Усаем, які адкрыў ролі гармонаў пярэдняй долі гіпофізу ў метабалізме глюкозы.

Біяграфія З'яўляецца членам Нацыянальнай АН ЗША. Скончыў Пражскі ўніверсітэт (1920).

Сумесна з жонкай Герці Коры з'яўляецца аўтарам навуковых прац па абмене вугляводаў, вывучэнні ферментаў.

Адкрылі працэс рэсінтэзу глікагену з малочнай кіслаты (цыкл Коры), выдзелілі глюкоза-1-фасфат («эфір Коры») і ўстанавілі яго ролю ў абмене вугляводаў, раскрылі біяхімічныя механізмы дзеяння інсуліну.Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 576 с.

Спасылкі Біяграфія Карла Коры на сайце Нобелеўскага камітэту. Нобелеўская лекцыя Карла Коры.

Катэгорыя:Біяхімікі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні Катэгорыя:Выпускнікі Карлава ўніверсітэта