Талуо́л, метылбензол — араматычны вуглевадарод, бескаляровая вадкасць з характэрным пахам.

Талуол атрыманы ўпершыню П. Пельцье ў 1835 годзе пры перагонцы хваёвай смалы. У 1838 годзе выдзелены А. Дэвілем з талуанскага бальзаму, прывезенага з горада Толу ў Калумбіі, у гонар якога атрымаў сваю назву.

Агульная характарыстыка Бескаляровая рухомая лятучая вадкасць з рэзкім пахам, праяўляе слабае наркатычнае дзеянне. Тэмпература плаўлення −95 °C. Тэмпература кіпення 110,62 °C. Шчыльнасць 866,9 кг/м³. Змешваецца ў неабмежаваных межах з вуглевадародамі, шматлікімі спіртамі і эфірамі, не змешваецца з вадой. Паказчык праламлення святла 1,4969 пры 20 °C. Гаручы, згарае дымных полымем.

Выкарыстанне Талуол выкарыстоўваецца ў вытворчасці фенолу, бензолу, капралактаму, выбуховых рэчываў, у якасці растваральніка палімераў, фарбаў і лакаў, у гумавай прамысловасці і інш.

Зноскі

Гл. таксама Талуідзіны

Літаратура

Спасылкі Толуол // ХиМиК.ру Толуол // ХиМиК.ру

Катэгорыя:Араматычныя вуглевадароды