Хрол і Лаўр — конскае свята — беларускае народнае свята, якое адзначаецца . Заступнікі коней Флор і Лаўр не загадваюць у гэты дзень у полі араць.

Іншыя назвы дня Арабінавы дзень і ноч, Конскае свята, Капыты, Варавіты дзень, Рабiнавая ноч, Гарабінава ноч, Храл і Ягор’е.

Славянскія звычаі У гэты дзень коням надавалі асаблівую ўвагу: на іх не працавалі, не запрагалі іх, не путалі. Жанчыны пяклі аладкі і называлі іх капытамі. У асобных вёсках дзень Флора і Лаўра лічыўся прысвяткам пастухоў.

Здаралася, што жанчынам нельга было ткаць. «На Храла і Ягор’я не ткуць і не пашуць», — казалі беларусы на Смаленшчыне.

Прымаўкі і прыкметы На Храла і Ягор’я не ткуць і не пашуць. Флор і Лавер — канчай пасеў жыта (рус.).

Гл. таксама Народны каляндар

Спасылкі 31 жніўня — Флор і Лаўр, Хрол і Лаўр // Радзіма мая — Беларусь Флор и Лавр (Храл и Егорье) // Филологический факультет БГУ

Катэгорыя:Славянскія святы Катэгорыя:Беларускія народныя святы