Туркеста́н: Туркестан ( — «краіна цюрак», , ) — гістарычны рэгіён Цэнтральнай Азіі, населены народамі цюркскага паходжання. Раней было распаўсюджана таксама персідская назва рэгіёна — Туран (гл. Туранская нізіна). Гістарычна рэгіён складаецца з дзвюх асноўных частак: Усходні Туркестан — гістарычная вобласць, населеная цюркскімі народамі на захадзе Кітая, афіцыйная назва — Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён (СУАР). Заходні Туркестан — тэрыторыя сучасных Узбекістана, Туркменістана, Кыргызстана, Таджыкістана і Казахстана. Тое ж, што і Сярэдняя Азія. Этнакультурныя межы рэгіёна некалькі шырэй адміністрацыйна-тэрытарыяльных утварэнняў, у склад уваходзяць таксама некаторыя раёны Паўднёвай Сібіры, поўнач Ірана і Афганістана; гл. «Карта Туркестана» ў артыкуле рэгіён Туркестан. Кароткая назва Туркестанскага генерал-губернатарства і Туркестанскай АССР, што існавала ў яго межах у 1918—1925 гг. Тое ж, што і Заходні Туркестан. Туркестан — горад на поўдні Казахстана. Туркестан — хутар, Надзеждзінскі сельсавет Саракташскага раёна Арэнбургскай вобласці Расіі.
Źródło i licencja
Na podstawie: Wikipedia — Туркестан · historia autorów.
Tekst: CC BY-SA 4.0.
Informacja o opracowaniu
Usunięto składnię wiki i szablony; dłuższe teksty skrócono.