Яўстах Курч () — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Падкаморы парнаўскі (1599—1602) і гарадзенскі (з 1617), кашталян віцебскі (з 1639).

Валодаў маёнткамі Сянно, Уснач, Бераставіца. Трымаў Упіцкае староства (з 1618).

Біяграфія З шляхецкага роду Курчоў, сын Марціна.

У 1609 годзе збудаваў мураваны касцёл у Сянне. У 1635 годзе заснаваў кляштар францысканцаў у Горадні. Ахвяраваў манахам вялікі абсталяваны мураваны дом, размешчаны ў месце па вуліцы МаставойАнтон Шыдлоўскі. Касцёл анельскай Божай маці (францішканскі) // «Слова Жыцця» № 19 (312), 31 кастрычніка 2010..

Фундатарскія патэрэты Яўстаха Курча і яго жонкі змешчаны ў гарадзенскім касцёле Маці Божай Анёльскай.

Крыніцы

Літаратура

Яўстах Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны віцебскія Катэгорыя:Старосты ўпіцкія Катэгорыя:Падкаморыя гарадзенскія Катэгорыя:Падкаморыя парнаўскія