right|thumb|350px|Фрагмент макета-рэканструкцыі Іерусалімскага Храма Ірада Вялікага. Іерусалімскі Храм (, Бейт а-Мікдаш, гэта значыць «Дом Святасці»; , Мікдаш) — культавае збудаванне, якое з’яўлялася цэнтрам рэлігійнага жыцця яўрэйскага народа паміж X стагоддзем да н.э. і I стагоддзем н.э. Храм размяшчаўся на Храмавай гары (, Хар а-Баіт) у Іерусаліме, на месцы, дзе сёння знаходзіцца мусульманская святыня Кубат ас-Сахра («Купал над Скалой»), і служыў адзіным дазволеным месцам ахвярапрынашэнняў Адзінаму Богу, якія прыносіліся коэнамі і левітамі. Храм таксама з’яўляўся аб’ектам паломніцтва ўсіх яўрэяў тры разы ў год: на Песах (Вялікдзень), Шавуот (Сёмуху) і Сукот (Свята Шатой).

Паводле Бібліі, часавым храмам пасля Зыходу яўрэяў з Егіпта і да будаўніцтва Храма ў Іерусаліме служыла пераносная Скінія сходу. Іерусалімскі храм уяўляў сабой будынак і гэтым адрозніваўся ад ахвярніка і адкрытага свяцілішча (бама). У Храме знаходзіліся прадметы, якія сімвалізавалі прысутнасць Бога (Каўчэг Запавету са Скрыжалямі Запавету і херувімы), а таксама начынне для святарства.

Паводле іўдаізму, Храм будзе адноўлены ў будучыні і стане духоўным цэнтрам для яўрэйскага народа і ўсяго чалавецтва.

У Бібліі Храм звычайна завецца «Бет YHWH» (з прычыны забароны на вымаўленне імя Бога чытаецца Бет Аданай — Дом Госпада ці Бет Элахім — Дом Бога). Часта ў паэтычных тэкстах у Пяцікніжжыгл. і Прарокахгл. Храм завецца «Леванон» (, «белы»)Паколькі яго прызначэнне — «чысціць (абяляць) ад грахоў», а таксама, паколькі пры яго пабудове выкарыстоўвалася драўніна ліванскіх кедраў.. Назва «Бэт а-Мікдаш» (, Дом Святасці)сустракаецца ў Бібліі толькі адзін раз — атрымала распаўсюджванне з часоў Мішны (II стагоддзе). У яўрэйскай рэлігійнай літаратуры шырока ўжываецца назва «Бет а-Бехіра» (, Дом Абрання)Як правіла, гэта назва адносіцца да Храма Саламона, паколькі яго будаўніцтва адзначыла абранне пастаяннага месцазнаходжання Шэхіны (Славы Божай) на зямлі, як сказана: .. У паэтычнай літаратуры Храм завецца таксама імем «Арыель» (, літар. «Боскі леў»)Крыніцай гэтай назвы з’яўляецца Мішна (Мідот IV,7), дзе будынак Храма (хутчэй за ўсё, Храм Ірада) параўноўваецца з вобразам льва, у якога пярэдняя частка значна вышэй задняй..

Літаратура

Спасылкі

Herod’s Temple at JewishEncyclopedia.com. The Temple Institute Jerusalem’s Temple Mount . A real-time visual simulation model of the Herodian Temple Mount. Interactive virtual tour at the Model of Jerusalem in the Late Second Temple Period Шпацыр па старажытным Іерусаліме . Макет Іерусаліма часоў Другога Храма. The Jerusalem Archaeological Park King Solomon’s Temple and Freemasonry

Катэгорыя:Іўдаізм Катэгорыя:Хрысціянства

Катэгорыя:Храмы Катэгорыя:Гісторыя яўрэйскага народа Катэгорыя:Культавыя збудаванні Іерусаліма Катэгорыя:Масонства Катэгорыя:Масонства і рэлігія Катэгорыя:Храмавая гара