Суксэ-Мікалай () — адзін з нальшанскіх князёў (nobilis de Lettowia de provincia Nalsen).

За часам вялікага князя літоўскага Шварна, недзе ў 1266—1268 гадах, уцёк разам з братам з ВКЛ у Рыгу, дзе ахрысціўся пад імем Мікалай. Затым, 5 красавіка 1268 года, браты сталі васаламі рыжскага архібіскупа Альберта, аддаўшы яму свае страчаныя ўладанні ў Нальшанах і атрымаўшы іх назад у якасці феодаў — такім чынам, на архібіскупа ўскладаўся клопат пра вызваленне ўладанняў сваіх васалаў з-пад улады паганцаў. У 1272—1274 гадах Суксэ прымаў удзел ў паходах лівонскіх немцаў на Аўкштайцію, у т. л. і Нальшаны, загінуў падчас аднаго з паходаў.

Літаратура

Катэгорыя:Князі нальшанскія Катэгорыя:Асобы