Мікалай Янавіч Глябовіч (? — ) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Ваявода смаленскі (1611—1621), кашталян віленскі (1621—1632).
Біяграфія З роду Глябовічаў гербу «Ляліва», сын троцкага ваяводы Яна Глябовіча і Катарыны Кратоўскай.
Вялікі падстолі літоўскі з 1605, ваявода смаленскі з 1611, кашталян віленскі з 1621, староста анікштанскі і радашковіцкі. У час вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1629 гадоў вызначыўся ў бітвах са шведамі пры Кірхгольме, Парнаве і Дынамюндэ ў 1609 годзе. Удзельнічаў у паходзе на Маскву.
У 1607 годзе ажаніўся з Марцыбелай Ганнай Карэцкай, дачкой князя Яўхіма Карэцкага. Пакінуў сыноў Яна Самуэля і Ежы Караля.
Літаратура
Мікалай Янавіч Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны віленскія Катэгорыя:Ваяводы смаленскія Катэгорыя:Падстоліі вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты анікштанскія Катэгорыя:Старосты радашковіцкія