Ежы Аўгуст Мнішак (1715 — ) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Біяграфія Каронны лоўчы ў 1732—1736, падкаморы ВКЛ у 1736—1742, маршалак надворны каронны ў 1742—1767, староста генеральны вялікапольскі ў 1757—1778, кашталян кракаўскі з 1773.

Валодаў шматлікімі староствамі, у тым ліку Крычаўскім.

У палітычным жыцці падтрымліваў Аўгуста III, далучыўся да Радамскай канфедэрацыі.

Сям'я Сын кракаўскага кашталяна Юзафа Мнішка і яго другой жонкі Канстанцыі Тарла. У 1738 ажаніўся з Бігільдай Шэмбак, а пасля яе смерці ў 1747 паўторна з Марыей Амаліей Бруль (у 1750). У другім шлюбе меў дачку Юзэфу Амалію, якая стала жонкай Станіслава Шчэнснага Патоцкага.

Літаратура

Спасылкі Генеалогія Мнішкаў

Ежы Аўгуст Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны кракаўскія Катэгорыя:Маршалкі надворныя каронныя Катэгорыя:Падкаморыя вялікія літоўскія Катэгорыя:Лоўчыя вялікія каронныя Катэгорыя:Старосты крычаўскія Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага Катэгорыя:Памерлі ў Красненскім павеце (Падкарпацкае ваяводства)