Акця́брскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Акцябрская.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Кабыльнікаўскі (Кабыльніцкі) сельсавет у складзе Высачанскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Кабыльнікі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Высачанскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Лёзненскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 20 лістапада 1938 года вёска Кабыльнікі перайменавана ў Акцябр, а сельсавет — у Акцябрскі. З 24 жніўня 1951 года сельсавет у складзе Віцебскага раёна. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сялюцкага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску ПапоўкаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 14 красавіка 1962 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску ШапурыРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).. 10 красавіка 1965 года ў склад сельсавета з Варонаўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Бандары, Лужына і Селівоўшчына)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 красавіка 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 18 (1098).. У 1972 годзе ў склад Бабініцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Білева, Селівоўшчына і Янапаль)Рашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).. У 1975 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Акцябрская. 16 лютага 1987 года ў склад Шапечынскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў: пасёлак пры чыгуначнай станцыі Дыманова, вёскі Дыманова, Зазыбы 1, Макарава, Мяклава, Навікі, Ражнова і СтарынцыРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 лютага 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).. У 2011 годзе скасаваны вёскі Васюты і Шпілі (увайшлі ў склад Віцебска), 13 верасня 2016 года — вёска ЛабаныРешение Витебского районного Совета депутатов от 13 сентября 2016 г. № 120 Об упразднении сельских населенных пунктов Витебского района.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 4486 чалавек, з іх 82,1 % — беларусы, 14,5 % — рускія, 1,9 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (18 населеных пунктаў) — 4813 чалавек.
Склад На 1 студзеня 1974 года ў складзе Акцябрскага сельсавета знаходзіўся 31 населены пункт.
Іншае На тэрыторыі сельсавета знаходзяцца аб’екты гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь: курганны могільнік VI—XIII стст. каля вёскі Лятохі, курганны могільнік IX—XIII стст. каля вёскі Сакольнікі і гарадзішча ранняга жалезнага веку (V ст. да н.э. — V ст.н.э.) каля вёскі Шапуры (усе 3-й катэгорыі каштоўнасці).
Вядомыя людзі Мастыка Рыгор Сцяпанавіч (8.11.1912, в. Істоміна, Сялюцкая воласць — 1992) — доктар ветэрынарных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР. Міхась Лынькоў (18(30).11.1899, в. Зазыбы — 21.9.1975) — беларускі пісьменнік, літаратуразнавец, грамадскі дзеяч.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Высачанскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Лёзненскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе