Іван Мікітавіч Ту́фтаў ( — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

І. М. Туфтаў нарадзіўся ў вёсцы Гарадзінец (зараз у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці). Пасля грамадзянскай вайны разам з сям'ёй пераехаў у Краснаярскі край. Жыў у вёсцы Шарыпаўка, працаваў у калгасе.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны на фронце з жніўня 1941 г. Удзельнічаў у Смаленскай бітве, абарончых баях на Доне, Сталінградскай бітве, Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Уманска-Баташанскай и Яска-Кішынёўской аперацыях, баях за Будапешт у 1944 г, каля возера Балатон (Венгрыя) у 1945 г. і інш. Кулямётчык мотастралковага батальёна 45-й механізаванай брыгады 5-га механізаванага корпуса 6-й танкавай арміі 2-га Украінскага фронту радавы І. Туфтаў вызначыўся ў сакавіку 1944 г. пры фарсіраванні рэк Паўднёвы Буг у Вінніцкай вобласці (Украіна) і Днестр каля горада Магілёў-Падольскі.

Пасля дэмабілізацыі жыў і працаваў у Краснадарскім краі.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» (№ 4301) Героя Савецкага Саюза Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Славы 3 ступені медалі.

Літаратура

Спасылкі

Туфтов Иван Никитович

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны