Пётр Весялоўскі (да 1556—1621) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Сакратар каралеўскі, падскарбі надворны (1590—1598), маршалак надворны (1598—1615) і вялікі маршалак літоўскі (з 1615). Староста гродскі ковенскі (1592), староста тыкоцінскі i румбарскі (1598), васількаўскі (1603).
Біяграфія
З роду Весялоўскіх герба «Агеньчык» зменены, сын Пятра і Кацярыны з Валовічаў.
Адукацыю атрымаў у нямецкіх рэфармацыйных універсітэтах, пазней перайшоў у каталіцтва.
Быў адным з 6 прадстаўнікоў ад шляхецкага стану на канвакацыйным сойме 1573 года.
Пасля родзічаў быў уладальнікам Беластока, фундаваў там парафіяльны касцёл, a ў 1617 годзе пачаў будоўлю мураванага цяперашняга касцёла, завершаны сынам Крыштафам і стаў яго маўзалеем. Таксама ў Беластоку пабудаваў палац паводле праекта архітэктара Якуба Брэтвуса. Летнюю рэзідэнцыю меў у Каменнай каля Дубровы Беластоцкай. Фундаваў касцёл у Старой Каменнай (станам на 2020 год найстарэйшае драўлянае збудаванне Падляшша).
Сям’я У 1579 годзе ажаніўся з Соф’яй з Любамірскіх, дачкой Станіслава і Барбары з Грушоўскіх. У шлюбе яны мелі трох сыноў і трох дачок.
Мікалая (?—1634) — кашталяна жамойцкага (?—1634), пахаваны ў Тыкоціне. Мацея (?—1625) — старосту румбарскага ў Інфлянтах (1603—1625). Крыштафа (?—1637) — вялікага маршалка літоўскага (1623—1637). Ганну — жонку Яна Халецкага (?—1615), вялікага мечніка літоўскага. Альжбету (Гальшку) — жонку 1) з 1612 года Вінцэнта Войны (?—1615), ротмістра, старосты інтурскага; 2) не пазней за 1621 год князя Юрыя Крошынскага. Кацярыну — жонку Дзмітрыя Карпа, падваяводы віленскага.
Літаратура
Яшчолт Т., Рыжэўскі Г. Крыштаф Весялоўскі гербу Агеньчык і яго тэстамент // Архіварыус. — Мінск: НГАБ, 2008. — Вып. 6. — С. 86—109.
Пётр Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Маршалкі вялікія літоўскія Катэгорыя:Маршалкі надворныя літоўскія Катэгорыя:Падскарбіі надворныя літоўскія Катэгорыя:Старосты ковенскія Катэгорыя:Старосты тыкоцінскія Катэгорыя:Старосты васількаўскія Катэгорыя:Старосты румбарскія