Тысячагало́ў (Vaccaria) — род кветкавых раслін сямейства гваздзіковыя. Існуе 4 віды. Пашыраны ў Еўропе і умераным поясе Азіі. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца адзін від — , народная назва смолкаВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.. Трапляецца на палянах, схілах, часам як пустазелле ў пасевах.
Апісанне Тысячагалоў — аднагадовая травяністая расліна. Сцёблы прамыя, галінастыя, вышынёй да 70 см. Лісце супраціўнае, суцэльнае, шызавата-зяленае. Кветкі ружовыя, у рыхлым шчыткападобным суквецці. Плод — каробачка. Насенне ядавітае.
Літаратура
Катэгорыя:Гваздзіковыя