thumb|right|200px|Арэвахач Арэвахач (сімвалы «֍» або «֎» ; , гэта значыць «Сонечны крыж») таксама Патэразмахач (, «Крыж вайны»), Кер хач (, «Крывы крыж»), у некаторых крыніцах таксама згадваецца як Армянскі сімвал вечнасці () — адзін з традыцыйных старажытных армянскіх знакаў, своеасаблівы від свастыкі. Цяпер арэвахач з'яўляецца неад'емнай часткай таксама армянскай хрысціянскай культуры, паступова перайшоўшы ў яе з прыняццем хрысціянства ў Арменіі.

Гісторыя Самыя раннія выявы свастыкі ў Арменіі адносяцца да неаліту (прыблізна 7000-5000 да н. э.). Галоўным значэннем арэвахача з'яўляецца Сонца, а адсюль і святло, рух жыцця (вечнасці), дабрабыту, радасці, вечнасці і ўдачы.

Арэвахач ў Старажытнай Арменіі наносіўся на зброю, прадметы паўсядзённага побыту, адзенне, сцягі і гербы, выкарыстоўваўся пры афармленні цэркваў.

Вельмі часта арэвахач сустракаецца ў каменнай разьбе Армянскага нагор'я.

Гл. таксама

Армянскі крыж Армянскае язычніцтва Свастыка

Літаратура Abraham Shahinyan. Armenian khatchkars and it's endgraving (9-13 cent.) — Yerevan, 1970. (арм.) Artak Movsisyan. Armenia at 3rd millennium BC — Yerevan: Jason publishing house, 2005 (арм.)

Спасылкі

Катэгорыя:Свастыка Катэгорыя:Армянскія сімвалы Катэгорыя:Армянская міфалогія Катэгорыя:Армянскае язычніцтва Катэгорыя:Культура Арменіі